Мікалай III (папа рымскі)
лац. Nicolaus PP. III | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1210-е Рым, Папская вобласьць |
Памёр | 29 жніўня 1280 Вітэрба, Ляцыё, Італія |
Пахаваны | Ватыканскія гроты |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква |
Заняткі | клерык і ксёндз |
Мікалай III (па-лацінску: Nicolaus PP. III), сьвецкае імя Джаваньні Гаэтана Арсыні (па-італьянску: Giovanni Gaetano Orsini; 1216 — 22 жніўня 1280) — папа рымскі з 25 лістапада 1277 году па 22 жніўня 1280 году. Папа паходзіў са шляхетнага роду Арсыні.
Пантыфікат Мікалая быў адзначаны некалькімі важнымі падзеямі. Ён значна ўмацаваў папскія пазыцыі ў Італіі, а таксама склаў дамову з Рудольфам I Габсбургам у траўні 1278 году, паводле якой Раманьня й экзархат Равэнны перайшлі ў валоданьне папства. Ягоная сьмерць супала з прыездам у Рым Абрагама Абулафіі, габрэйскага кабаліста, які сабраўся зьвярнуць папу ў юдаізм. Па распараджэньні Мікалая III Абулафія павінен быў быць пакараным на вогнішчы пры ўезьдзе ў Сарыяна-нэль-Чыміна, дзе ў той час знаходзілася папская рэзыдэнцыя.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мікалай III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мікалай III на Catholic Encyclopedia