Цэлестын II (папа рымскі)
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Albéric[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома[1] Чыта-ды-Кастэльлё, Пэруджа, Умбрыя, Італія |
Памёр | 8 сакавіка 1144[1] Рым, Папская дзяржава[2] |
Пахаваны | Лятэранская базыліка |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | клерык, ксёндз, Папа і пісьменьнік |
Герб | ![]() |
Цэлестын II (па-лацінску: Celestinus PP. II), сьвецкае імя Гвіда дэль Кастэльлё (па-італьянску: Guido del Castello; памёр 8 сакавіка 1144) — папа рымскі з 26 верасьня 1143 па 8 сакавіка 1144 году.
Цэлестын нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абэляра. У 1128 годзе быў узьведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 году сумесна з двума кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Люцыюсам II, удзельнічаў ад імя Інакенцыюса II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, то бок перакананьня Роджэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенцыюса II у Францыі.
Цэлестын II зьяўляецца першым у чарадзе папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «прадказаньні аб папах», апублікаваным у 1595 годзе, якія, аднак, першапачаткова прыпісваецца Малахію.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цэлестын II (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Цэлестын II. Catholic Encyclopedia
- ^ а б AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ Union List of Artist Names — 2015.
- ^ Catholic-Hierarchy.org