Пасхал I
| па-лацінску: Paschalis PP. I | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 775 |
| Памёр | 11 лютага 824[1] |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп |
| Дзень памяці | 11 лютага |
Пасхал I (па-лацінску: Paschalis PP. I), сьвецкае імя Паскуале Масымі (па-італьянску: Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — папа рымскі з 25 студзеня 817 году па 11 лютага 824 году. Папа паходзіў з Рыма.
Да абраньня папам быў абатам кляштара Сьвятога Стэфана ў базыліцы Сьвятога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках сьвецкую й царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазыцыю па дачыненьні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжываньні катаваньняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянэрства ў скандынаўскіх краінах.
Прыняў у Рыме грэцкіх манахаў, уцекачоў ад бізантыйскага абразаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раньнесярэднявечных папам, бо ён намаляваны на мазаікай у апсыдзе цэркваў Санта-Прасэдэ, Санта-Марыя-ін-Домніка й Санта-Чэчылія-ін-Трастэвэрэ[3]. Памерлага папу рымляне не дазволілі пахаваць у базыліцы Сьвятога Пятра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Piazza A., autori vari PASQUALE I, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi. — С. 271
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пасхал I. Catholic Encyclopedia.
