16 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
16 кастры́чніка — 290-ы дзень году (289-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 77 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1555 — па загадзе ангельскай каралевы Марыі І (Крывавай Мэры) спаленыя за ерась пратэстанцкія біскупы Лёндана і Вачэстыра
- 1793 — пакараная сьмерцью каралева Францыі Марыя Антуанэта, жонка Людовіка XVI
- 1840 — Новая Зэляндыя аб’яўлена брытанскай калёніяй
- 1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя
- 1925 — у Бэрліне завяршылася Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя, якая пачалася 12 кастрычніка
- 1929 — утвораная Таджыцкая ССР
- 1946 — па прыгаворы Нюрнбэрскага трыбуналу пакараныя сьмерцью: Іяхім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк, Вільгельм Фрык, Юліюс Штрайхэр, Фрыц Заўкель, Альфрэд Ёдаль, Артур Зэйс-Інкварт
- 1964 — Кітай зьдзейсьніў першае выпрабаваньне ядзернай зброі
- 1978 — Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павал II
- 1982 — дзяржсакратар ЗША Дж. Шульц сказаў, што яго краіна выйдзе з ААН, калі зь яе выключаць Ізраіль
- 1983 — створаны гурт «Мумий Троль»
- 1988 — на цэнтральным тэлебачаньні СССР пачаўся паказ тэлесэрыялу «Рабыня Ізаўра» — першага бразыльскага сэрыялу на савецкім тэлебачаньні
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1430 — Якаб II, кароль Шатляндыі
- 1827 — Арнольд Бёклін, швайцарскі мастак
- 1854 — Карл Каўтскі, нямецкі эканаміст, гісторык і публіцыст, адзін зь лідэраў і тэарэтыкаў нямецкай сацыял-дэмакратыі
- 1854 — Оскар Ўайлд, ірляндзкі паэт, літаратар, эсэіст
- 1886 — Давыд Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіяністычнага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля. Першы і трэці прым'ер-міністар Ізраіля
- 1888 — Юджын О'Ніл, амэрыканскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1936 году
- 1894 — Машэ Шарэт, другі па ліку прэм’ер-міністар Ізраіля
- 1894 — Феафан Шырокі, савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр авіяцыі
- 1904 — Зьміцер Караткевіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў менскага камуністычнага падпольля ў гады нямецка-савецкай вайны
- 1921 — Анджэй Мунк, польскі кінарэжысэр
- 1935 — Барыс Забораў, беларускі і францускі жывапісец і графік
- 1947 — Іван Дыхавічны, расейскі кінарэжысэр і сцэнарыст
- 1957 — Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменьнік
- 1982 — Сяргей Верамко, беларускі футбаліст, гуляе брамнікам за беларускі клюб БАТЭ з Барысава, майстар спорту
- 1985 — Кейсі Стоўнэр, аўтралійскі прафэсійны матагонца
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1700 — Адрыян, 10-ы ў дасінадальны перыяд, 3 24 жніўня 1690 году Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі
- 1791 — Рыгор Пацёмкін-Таўрычаскі, граф, расейскі дзяржаўны дзеяч, беларус па паходжаньні
- 1793 — Марыя Антуанэта, каралева Францыі
- 1879 — Сяргей Салаўёў, расейскі гісторык, стваральнік «Гісторыі Расіі са старажытных часоў»
- 1999 — Палікарп Манькоў, беларускі грамадзкі дзеяч на эміграцыі
- 2022 — Алена Міхалюк, беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі
- Альфрэд Розэнбэрг
- Артур Зэйс-Інкварт
- Дэбора Кер
- Крыстыян Матрас
- Ласла Пап
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ААН — Міжнародны дзень харчаваньня (з 1945 году)
- ААН — Міжнародны дзень анастэзіёлага (з 1846 году)
- Ніуе:Дзень канстытуцыі
- ЗША — Дзень боса (сьвяткуюць з 1958 году)
- Польшча — Дзень Яна Паўла II
16 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў