Ян X (папа рымскі)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
лац. Ioannes PP. X | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 860 мерк. Тасыньяна, Папская дзяржава[1] |
Памёр | мерк. 929[1] або 28 траўня 928[2] Рым, Папская дзяржава |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | клерык, ксёндз, Папа і пісьменьнік |
Ян X (па-лацінску: Ioannes PP. X; 860, Тасыньяна — 929, Рым) — папа рымскі з сакавіка 914 году па травень 928 году. Папа пэрыяду порнакратыі.
Ян паходзіў з Эміліі-Раманьні, з гораду Тасыньяна. Атрымаўшы пасад дзякуючы інтрыгам куртызанкі Тэадоры Старэйшай, Ян здолеў аб’яднаць супраць арабаў італьянскіх князёў і Бэрэнгара I Фрыюльскага, атрымаў дапамогу з боку Бізантыі й ушчэнт разьбіў арабаў пры Гарыльяна ў чэрвені 915 году.
Пасьля сьмерці сваёй заступніцы ў 928 годзе, Ян сутыкнуўся зь ейнай дачкой, таксама куртызанкай Марозіяй. Імкнучыся да поўнага панаваньня ў Рыме, Марозія загадала свайму мужу Гвіда, маркграфу тасканскаму, заключыць Яна ў турму, дзе ён быў задушаны.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ян X (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ Catholic Hierarchy