Бэнэдыкт III (папа рымскі)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Megisto[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 810 Рым, Франская дзяржава |
Памёр | 7 красавіка 858[1] або 17 красавіка 858[2] Рым, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Пахаваны | базыліка сьвятога Пятра |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | палітык, клерык, ксёндз, Папа і пісьменьнік |
Бэнэдыкт III (па-лацінску: Benedictus PP. III; памёр 17 красавіка 858) — папа рымскі з 29 верасьня 855 году па 17 красавіка 858 году. Супернічаў з антыпапам Анастасіюсам, падтрыманым імпэратарам Людовікам II. Актыўна ўмешваўся ў канфлікты паміж сынамі імпэратара Лётара. Лічыўся асьвечаным для свайго часу біскупам.
Этэльўульф Ўэсэскі й ягоны сын, будучы кароль Ангельшчыны Альфрэд Вялікі, пабывалі ў Рыме падчас валадараньня Бэнэдыкта. Сярэднявечная традыцыя сьцьвярджае, што папа Яана, жанчына, замаскіраваная пад мужчыну, быў непасрэдным папярэднікам Бэнэдыкта. Аднак, гэтая легенда ня лічыцца гістарычным фактам.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэнэдыкт III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бэнэдыкт III. Catholic Encyclopedia
- ^ AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ http://w2.vatican.va/content/vatican/en/holy-father/benedetto-iii.html
- ^ Catholic Hierarchy