Ян XXIII
Ioannes XXIII | |
Папа Рымскі | |
Oboedientia et Pax | |
Царква | Рымска-каталіцкая царква |
---|---|
Пачатак папства | 28 кастрычніка 1958 |
Канец папства | 3 чэрвеня 1963 |
Папярэднік | Піюс XII |
Наступнік | Павал VI |
Іншыя пасады |
|
Пасьвечаньні | |
Ардынацыя | 10 жніўня 1904 Джузэпэ Чэпэтэльлі |
Кансэкрацыя | 19 сакавіка 1925 Джаваньні Таччы Парчэльлі |
Кардынальства | 12 студзеня 1953 Піюс XII |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Анджэлё Джузэпэ Ранкальлі |
Нарадзіўся | 25 лістапада 1881 Сота іль Монтэ, Італія |
Памёр | 3 чэрвеня 1963 (81 год) Апостальскі палац, Ватыкан |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Бацькі | Джаваньні Батыста Ранкальлі[d] |
Адукацыя | |
Заняткі | рыма-каталіцкі ксёндз, пераходны дыякан |
Дэвіз | Obedientia et Pax (Паслушэнства і мір) |
Подпіс | |
Герб | |
Сьвяты́ | |
Дзень памяці |
|
Шанаваны ў |
|
Бэатыфікацыя | 3 верасьня 2000 Плошча сьвятога Пятра, Ватыкан Янам Паўлам II |
Кананізацыя | 27 красавіка 2014 Плошча сьвятога Пятра, Ватыкан Францішкам |
Патрон | Папскіх пасланцоў[2] |
Іншыя папы па імені Ян |
Папа сьвяты́ Ян XXIII (па-лацінску: Ioannes XXIII), народжаны Анджэлё Джузэпэ Ранкальлі (па-італьянску: Angelo Giuseppe Roncalli, [ˈandʒelo dʒuˈzɛppe roŋˈkalli]; 25 лістапада 1881, Сота іль Монтэ, Бэргама, Каралеўства Італія — 3 чэрвеня 1963, Ватыкан) — 261-ы Папа Рымскі (28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963).
Пасьля пакладзеньня ў сьвятары 10 жніўня 1904 служыў на розных пасадах у Баўгарыі, Грэцыі, Турэччыне, Францыі. 12 студзеня 1953 папа Піюс XII паставіў яго кардыналам. 28 кастрычніка 1958 у 76-гадовым узросьце абраны папам. Упершыню больш чым за 500 гадоў абраў сабе імя Ян, што канчаткова разьвязала спрэчку пра нумарацыю імёнаў, якая існавала з-за наяўнасьці антыпапаў.
Намагаўся мадэрнізаваць каталіцкую царкву. У час каранацыі не дазволіў япіскапам цалаваць ягоныя калені і стопы, а толькі пярсьцёнак. Першы Папа пасьля 1870, які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведваньне зьняволеных у турме). Склікаў Першы сынод для Рымскай дыяцэзіі ў Лятэранскім саборы, адначасова першы сынод у гісторыі Рыму (24—31 студзеня 1960). Склікаў Другі Ватыканскі сабор (11 кастрычніка 1962), на якім абмяркоўваліся рэформы каталіцкай царквы, аднак не дажыў да ягонага сканчэньня. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіяпіскапа. Выступаў за мірнае суіснаваньне дзяржаваў розных сыстэмаў у часе халоднай вайны. За свой пантыфікат заслужыў мянушку «добры Папа».
Ян XXIII быў пахаваны ў гротах пад Базылікай сьвятога Пятра. 18 лістапада 1965 ягоны наступнік папа Павал VI паклаў пачатак ягонай кананізацыі, абвясьціўшы яго слугою Божым. 20 сьнежня 1999 папа Ян XXIII абвешчаны вялебным, 3 верасьня 2000 — багаслаўлёным. Пасьля бэатыфікацыі рэшткі цела перанесеныя ў сабор сьв. Пятра. 27 красавіка 2014 абвешчаны сьвятым.
Дзень памяці Яна XXIII адзначаецца ня ў дзень ягонае сьмерці, як звычайна, а 11 кастрычніка, у дзень пачатку Другога ватыканскага сабору. Англіканская царква Канады і Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы адзначаюць ягоны дзень 4 чэрвеня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ patrons of papal delegates (анг.) Saints.SQPN Праверана 27 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Італьянскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Пахаваныя ў Ватыкане
- Рымскія папы
- Ян XXIII
- Сьвятыя папы рымскія
- Хрысьціянскія сьвятыя XX стагодзьдзя
- Блаславёныя італьянцы
- Ватыканскія дыпляматы
- Апостальскія нунцыі ў Баўгарыі
- Апостальскія нунцыі ў Турэччыне
- Апостальскія нунцыі ў Францыі
- Італьянскія кардыналы
- Італьянскія папы рымскія
- Удзельнікі Другога Ватыканскага сабору
- Біскупы Арэаполісу
- Патрыярхі Вэнэцыі
- Нарадзіліся ў Сота іль Монтэ Джаваньні XXIII
- Памерлі ў Ватыкане
- Памерлі ад раку страўніка
- Памерлі ад пэрытаніту
- Пахаваныя ў базыліцы сьвятога Пятра
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Рыцары сьвятога Рыгора Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна сьвятога Сыльвестра
- Кавалеры ордэна Піюса IX
- Кавалеры ордэна Залатой шпоры
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Абаронцы жыдоў падчас Галакосту
- Людзі году часопісу «Time»
- Асобы на марках
- Асобы лютэранскага літургічнага календара
- Ляўрэаты прэміі Бальцана
- Кардыналы, пастаўленыя Піюсам XII
- Бэатыфікаваныя Янам Паўлам II
- Кананізаваныя папам Францішкам
- Капэляны
- Пацыфісты
- Францішкане-тэрцыярыі