Люцыюс II (папа рымскі)
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Albéric[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома[1] Балёньня, Папская дзяржава |
Памёр | 15 лютага 1145[1] Рым, Папская дзяржава |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | бібліятэкар, клерык, ксёндз, Папа і пісьменьнік |
Люцыюс II (па-лацінску: Lucius PP. VII), сьвецкае імя Джэрарда Каччыянэмічы дэль Орса (па-італьянску: Gherardo Caccianemici dal Orso; Балёньня, Папская вобласьць — 15 лютага 1145, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 9 сакавіка 1144 па сваю сьмерць 15 лютага 1145 году. Ягоны пантыфікат быў адметны хваляваньнямі ў Рыме, зьвязанымі з Рымскай камунай і ейнай спробай вырваць кантроль над горадам ад папства.
Быў скарбнікам Рымскай царквы, пазьней папскім легатам у Нямеччыне. У 1144 годзе папа сустрэўся з сыцылійскім каралём Роджэрам II у Чэпрана для высьвятленьня ягоных абавязкаў як папскага васала. Не зважаючы на тое, што яны былі сябрамі, перамовы ішлі марудна і Люцыюс не жадаў пагаджацца з умовамі сыцылійскага караля. Роджэр уварваўся і Кампанію чым прымусіў Люцыюса пагадзіцца на свае ўмовы.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Люцыюс II (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Люцыюс II. Catholic Encyclopedia
- ^ а б AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ Catholic Hierarchy