Агапіт I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Агапіт I (папа рымскі)
Agapitus I.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 22 красавіка 536[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Дзень памяці22 красавіка

Ага́піт I (па-лацінску: Agapetus PP. I; Рым — 22 красавіка 536, Канстантынопаль, Усходняя Рымская імпэрыя) — папа рымскі з 13 траўня 535 па сваю сьмерць.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агапіт нарадзіўся ў Рыме, аднак дакладная дата нараджэньня ёсьць невядомай. Быў сынам Гардыяна, рымскага сьвятара, забітага падчас хваляваньняў пры папу Сымаху[3]. Як мяркуецца, належыў да прыхільнікаў Сымаха. Агапіт быў пасьвечаны ў дыяканы, магчыма, яшчэ ў 502 годзе падчас ляўрэнцыюскай схiзмы[4]. На пасад пантыфіка быў узьведзены ў 535 годзе. Ягоным першым афіцыйным дзеяньнем у новай ролі было спальваньне ў прысутнасьці духавенства анафэмы, якую Баніфацыюс II вынес супраць памерлага суперніка Дыяскора паводле ілжывых абвінавачваньняў ў сыманіі.

Тым часам бізантыйскі вайскавод Бэлізарыюс рыхтаваўся да ўварваньня ў Італію. Кароль остготаў Тэадагад прасіў Агапіта накіравацца ў Канстантынопаль і выкарыстаць свой асабісты ўплыў, каб супакоіць імпэратара Юстыніяна I[5]. Ягонае амбасадарства мела вынікі і бізантыйцы адмовіліся ад плянаў на ўварваньне, з большага паколькі падрыхтоўка патрабавала занадта шмат выдаткаў. Застаўшыся ў Канстантынопалі Агапіт вярнуўся толькі да рэлігійных справаў. Неўзабаве захварэў і памёр 22 красавіка 536 году ўсяго пасьля 10 месяцаў пантыфікату.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1995.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Loughlin, James Francis (1907). «Pope St. Agapetus I». In Herbermann, Charles (ed.). Catholic Encyclopedia. 1. New York: Robert Appleton Company.
  4. ^ Richards (1979). «The Popes and the Papacy in the Early Middle Ages». London: Routledge and Kegan Paul. — С. 127.
  5. ^ Breviarium S. Liberati, ap. Mansi, Concilia, vol. ix. — С. 695.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]