Піюс II (папа рымскі)
лац. Pius PP. II | |
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Хуан Карвахаль |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | італ. Enea Silvio Piccolomini |
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1405[1][2] або 1405[3] П’енца, Сіенская рэспубліка[4] |
Памёр | не раней за 14 жніўня 1464 и не пазьней за 15 жніўня 1464 Анкона, Папская дзяржава[4] |
Пахаваны | Сант-Андрэа-дэльля-Вальле |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
Дзеці | дзеці Энэа |
Адукацыя | Сіенскі ўнівэрсытэт |
Заняткі | ксёндз, дыплямат, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, паэт, гісторык і географ |
Герб | ![]() |
Піюс II (па-лацінску: Pius PP. II), сьвецкае імя Энэа Сыльвіё Пікаляміні (па-італьянску: Enea Silvio Piccolomini; 18 кастрычніка 1405, Сарчыньяна, Рэспубліка Сіена — 14 жніўня 1464, Анкона, Папская вобласьць) — папа рымскі з 19 жніўня 1458 году па 14 жніўня 1464 году.
Зьяўляючыся гуманістам, Піюс II падтрымліваў разьвіцьцё культурнага жыцьця пры папскім двары. Сам ён увесь час цікавіўся клясычнай літаратурай, праводзячы ночы, як ён сам пра гэта казаў, за чытаньнем лацінскіх паэтаў або па напісаньні ўласнага дзёньніка. Ён пакінуў пасьля сябе адзіную вядомую нам папскую аўтабіяграфію, якая называлася «Камэнтары». За часам Піюса II пашырыўся рымскі ўнівэрсытэт Сапіенца. Піюс II выношваў фантастычныя пляны па навяртаньню ў хрысьціянства турэцкага султана.
Напісаў кароткае этнаграфічнае апісаньне беларусаў (у тэксьце гэта ліцьвіны, якія гавораць на славянскай мове) у працы «De Polonia, Lithuania et Prussia»[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ BeWeB
- ^ Catalog of the German National Library
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594702, Record #139285385 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Catholic-Hierarchy.org
- ^ У польскім перакладзе — Zbiór pamiętników historycznych o dawnéy Polszcze z rękopisów, tudzież dzieł w różnych językach o Polszcze wydanych oraz z listami oryginalne mi królów i znakomitych ludzi w kraju naszym
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Піюс II (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Піюс II. Catholic Encyclopedia