Перайсьці да зьместу

Захар (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Захар (папа рымскі)
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Сысыньё[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 679[1]
Памёр 15 сакавіка 752[2]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Дзень памяці15 сакавіка

Заха́р (па-лацінску: Zacharias PP.), 679 — 15 сакавіка 752) — папа рымскі з 10 сьнежня 741 году па 22 сакавіка 752 году. Сын грэка і апошні грэцкі папа, які нарадзіўся ў Калябрыі.

Спачатку Захар быў бэнэдыктанскім манахам у Лятэране, затым, пры Грыгорыюсе III стаў кардыналам-дыяканам. Вайна зь лянгабардамі, распачатая за часам Грыгорыюса была завершана мірнай дамовай на 20 гадоў. У абмен на 4 гарады папа дараваў каралю лянгабардаў войска для вайны з герцагствам Спалета і княствам Бэнэвэнта. Аказваў вялікі ўплыў на палітыку лянгабардзкіх каралёў Ліўтпранда і Рачыса. Захар вёў актыўную перапіску зь місіянэрам Баніфацыюсам, асьветнікам германскіх земляў.

У 751 годзе аднавіў адносіны з франкамі. Герцаг Піпін Кароткі, які жадаў заняць сталец франкаў і вызваліць свой народ ад клятвы бязвольнаму каралю Хільдэрыку III накіраваў да папы ліст, пытаючы, ці правільна гэта, што кіраваць дзяржавай павінен чалавек, які ня мае сілы ці ім павінен кіраваць той, хто ў рэальнасьці валодае ўладай. Захар адказаў яму, што крыніцай усялякай, у тым ліку і каралеўскай, улады зьяўляецца сам народ, але гэтае права народу падлягае зацьвярджэньню папы. Тым самым папа даў згоду на зьвяржэньне апошняга мэравінскага караля і ўзыход Піпіна III Кароткага.

Захар упрыгожыў шматлікія базылікі Рыму шаўковымі тканінамі, якія расьсьцілаліся па стальцах ці вешаліся паміж калёнамі, што падзялялі цэрквы на нэфы. Ён зьвярнуў вялікую ўвагу на засяленьне спусьцелай Кампаніі. Перавёў на грэцкую мову дыялёгі Грыгорыюса Вялікага. Пахаваны ў Рыме, памяць сьвяткуецца каталікамі 22 сакавіка.

  1. ^ Zacharias PP. // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  2. ^ Delogu P., autori vari ZACCARIA, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]