Перайсьці да зьместу

Грыгорыюс II (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грыгорыюс II (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 669
Памёр 11 лютага 731[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткібібліятэкар, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Дзень памяці11 лютага

Грыгорыюс II (па-лацінску: Gregorius PP. II; Рым, 669, Рымская імпэрыя — 11 лютага 731, Рым, Рымская імпэрыя) — папа рымскі з 19 траўня 715 году па сваю сьмерць.

Грыгорыюс нарадзіўся ў шляхетнай сям’і рымлянаў і быў сынам Марцэла. Верагодна, паходзіўся з роду Савэльлі, аднак гэта дакладна не вядома. Ужо ў юнацтве прыбыў да паскага двару за часам пантыфікату Сэргіюша I. Пазьней стаў дыяканам і быў прызначаны адказным за Ватыканскую бібліятэку. За часам пантыфікату Канстантына Грыгорыюс стаў папскім сакратаром і суправаджаў папу ў Канстантынопаль у 711 годзе. У траўні 715 году быў абраны папам.

Амаль адразу Грыгорыюс распачаў рамантаваць аўрэліянскія сьцены Рыму. Праца над гэтай задачай была адкладзеная ў кастрычніку 716 годзе, калі Тыбр выйшаў зь берагоў і затапіў Рым, нанёсшы велізарную шкоду і адступіўшы толькі праз восем дзён. У наступным цікавіўся хрысьціянізацыяй Баварыі і стварэньня там царкоўнай герархіі. На даручэньне папы англа-саксонскі місіянэр Ўінфрыд заняўся місіянэрскай дзейнасьцю ў Нямеччыне. Грыгорыюс таксама ўмацаваў папскі аўтарытэт у касьцёлах Брытаніі і Ірляндыі. У 726 годзе папу наведаў былы кароль Ўэсэкса Інэ, які адрокся ад пасады, каб зьдзейсьніць паломніцтва ў Рым, дзе скончыць там сваё жыцьцё. Грыгорыюс змагаўся з імпэратарам Львом III Ісаўрыянам праз іканаборчых супярэчнасьцяў ва Ўсходняй імпэрыі. Адлучэньне імпэратара ад царквы, а таксама спроба забойства папы, прывяліся да доўгай сэрыі паўстаньняў, расколаў і грамадзянскіх войнаў, якія ў выніку прывялі да ўмацаваньня ўлады папаў.

  1. ^ Delogu P., autori vari GREGORIO II, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]