Інакенцыюс III (папа рымскі)
лац. Innocentius III | |
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Ottaviano di Paoli[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | італ. Lotario de' Conti di Segni |
Нарадзіўся | 22 лютага 1160 або 1161 Гавіньяна, Папская дзяржава[1] |
Памёр | 16 ліпеня 1216[1] Пэруджа, Папская дзяржава[2] |
Пахаваны | Лятэранская базыліка |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Адукацыя | Парыскі ўнівэрсытэт і Балёнскі ўнівэрсытэт |
Заняткі | ксёндз, Папа і пісьменьнік |
Герб | ![]() |
Інакенцыюс III (па-лацінску: Innocentius PP. III), сьвецкае імя Лятарыё Конці ды Сэньні (па-італьянску: Lotario dei Conti di Segni; каля 1161, Гавіньяна — 16 ліпеня 1216, Пэруджа) — папа рымскі з 8 студзеня 1198 году па 16 ліпеня 1216 году. Сын графа Тразымонда, пляменьнік Клімэнта III. Вучыўся багаслоўю ў Парыскім унівэрсытэце й праву ў Балёнскім. У верасні 1190 году Клімэнт III прызначыў яго кардыналам[4].
Падчас пантыфікату ініцыяваў правядзеньне чацьвёртага крыжовага паходу, які ў 1204 годзе паклаў пачатак Лацінскай імпэрыі ў Канстантынопалі. Спрыяў стварэньню ў 1198 годзе ў Палестыне Тэўтонскага ордэну й аказваў падтрымку ягонаму першаму вялікаму магістру, то бок Гэнрыху Вальпоту.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ Maleczek W. Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 62.
- ^ Catholic Hierarchy
- ^ Cardinals of the 12th Century. The Cardinals of the Holy Roman Church
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інакенцыюс III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інакенцыюс III на Catholic Encyclopedia