Павал III (папа рымскі)
| па-лацінску: Paulus PP III | |
| Пасьвечаньні | |
|---|---|
| Кансэкрацыя | Леў X, Lorenzo Pucci[d] і Andrea della Valle[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 29 лютага 1468[1][2] |
| Памёр | 10 лістапада 1549[1][2] (81 год) |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
| Бацькі | П’ер Люіджы Фарнэзэ Старэйшы[d] Джаванна Каэтані[d] |
| Дзеці | Канстанца Фарнэзэ[d], Ранучыё Фарнэзэ[d] і П’ер Люіджы Фарнэзэ[d] |
| Адукацыя | |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
| Подпіс | |
| Герб | |
Па́вал III (па-лацінску: Paulus PP. III), сьвецкае імя Алясандра Фарнэзэ (па-італьянску: Alessandro Farnese; 29 лютага 1468 — 10 лістапада 1549) — папа рымскі з 13 кастрычніка 1534 году па 10 лістапада 1549 году. Наведваў лекцыі гуманіста Пампоніюса Лета. Ва ўзросьце 25 гадоў, ня маючы духоўнага сану, быў прызначаны папам Аляксандрам VI кардыналам і эпіскапам адразу трох дыяцэзіяў. Сваёй кар’ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнэзэ, якая была палюбоўніцай папы Аляксандра VI. Юліюс II ўзнагародзіў Алясандра чацьвёртым, а Клімэнт VII — пятым эпіскапствам. У 1534 годзе быў абраны папам рымскім.
Кардыналы разьлічвалі, што дасьведчаны ў палітычных справах Фарнэзэ зможа ўмела манэўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак ягонага пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесьці рэформу звычаяў папскай курыі.
У першай палове XVI стагодзьдзя папства ў шэрагу заходнеэўрапейскіх дзяржаваў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяродзьдзі італьянскага духавенства, у прыватнасьці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэяў у Італіі папа Павал III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэньнем ад царквы за ўсялякую апэляцыю да сабора. У 1542 Павал III вырашыў выкарыстаць досьвед гішпанскай інквізыцыі й булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізыцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.
У 1540 Павал III булай «Regiminis militantis ecclesiae» зацьвердзіў езуіцкі ордэн зь пералікам першых дзесяці ягоных чальцоў-заснавальнікаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Павал III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Павал III. Catholic Encyclopedia. (анг.)
- 1 2 RKDartists (нід.)
- 1 2 BeWeB
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
