Адрыян II (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адрыян II (папа рымскі)
Adrian II.jpg
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Даната
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 792[1]
Рым, Франская дзяржава
Памёр 14 сьнежня 872
Рым, Сьвятая Рымская імпэрыя
Пахаваны базыліка сьвятога Пятра
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Дзецідачка Адрыяна II
Заняткікаталіцкі сьвятар

Адрыя́н II (па-лацінску: Adrianus PP. II; 792 — 14 сьнежня 872) — папа рымскі з 867 году па сваю сьмерць 14 сьнежня 872 году. Адрыян II працягваў палітыку свайго папярэдніка Мікалая I. Не зважаючы на тое, што ён імкнуўся да добрых адносінаў зь Людовікам II, але ён быў пастаўлены пад нагляд, а ягоныя жонка і дочкі былі забітыя прыхільнікамі Людовіка.

Канстантынопальскі патрыярх Фотыюс I, неўзабаве пасьля сабору, на якім ён асудзіў дзейнасьць папы Мікалая I, быў выгнаны з патрыярхату новым бізантыйскім імпэратарам Базылем I, які аддаваў перавагу суперніку Фотыюса Ігнацыюсу. Дзеля вырашэньня гэтага пытаньня быў скліканы чацьвёрты Канстантынопальскі сабор. На гэтым саборы Адрыян быў прадстаўлены легатамі, якія старшынявалі ў асуджэньні Фотыюса як гарэтыка, але ня здолелі паразумецца з Ігнацыюсам на тэму юрысдыкцыі над Баўгарскай царквой[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]