Сырыцыюс (папа рымскі)
Siricius | |
Сырыцыюс, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 11 сьнежня 384 |
---|---|
Канец папства | 26 лістапада 399 |
Папярэднік | Дамас I |
Наступнік | Анастасіюс I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 334[1] |
Памёр | 27 лістапада 399 |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Бацькі | Тыбурцый ? |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 26 лістапада |
Сьвяты Сырыцыюс (па-лацінску: Sіrіcіus; 334, Рым, Рымская імпэрыя — 26 лістапада 399, Рым, Рымская імпэрыя) — 38-ы Папа Рымскі (11 сьнежня 384 — 26 лістапада 399), рымлянін, сын мешчаніна Тыбурція.
Пантыфікат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сырыцыюс быў абраны біскупам Рыма аднагалосна, нягледзячы на намаганьні антыпапы Ўрсіна перашкодзіць гэтаму. Прымаў актыўны ўдзел у кіраваньні касьцёлам. Традыцыя зьвязвае яго са зьяўленьнем сьвятых пастановаў і ўвядзеньнем цэлібату. Ва ўказе 385 гаварылася, што сьвятары павінны спыніць сужыцьцё з жонкамі.
Сучасьнік Амвросія Мэдыяланскага й Марціна Турскага. Калі гішпанскі біскуп і аскет Прысцыліян, абвінавачаны сваімі калегамі-біскупамі ў ерасі, быў пакараны імпэратарам Максімам, Сырыцыюс разам з Амвросіем і Марцінам пратэставалі супраць прысуду.
Ён таксама вядомы тым, што адлучыў ад царквы манаха Ёвініяна.
Хоць некаторыя крыніцы кажуць, што Сырыцыюс быў першым біскупам Рыма, які называў сябе «Папам»[3], іншыя крыніцы сьцьвярджаюць, што тытул «Папа» быў ганаровым абазначэньнем для любога біскупа на Захадзе з 3-га стагодзьдзя[4]. На Ўсходзе яно ўжывалася толькі ў дачыненьні да эпіскапа Александрыі[4]. З пачатку VІ стагодзьдзя гэты тытул стаў прымяняцца на Захадзе толькі да біскупа Рыма, што ў выніку было замацавана ў XІ стагодзьдзі папам Рыгорам VІІ.
Сырыцыюс таксама зьяўляецца адным з Папаў, якія нібыта ўпершыню ўжылі тытул «пантыфік», разам з Калістам І, Дамасіем І, Львом І і Рыгорам І. Аднак Оксфардзкі слоўнік хрысьціянскай царквы паказвае, што тэрмін «пантыфік» не атрымалі шырокае распаўсюджаньне да XV стагодзьдзя, калі эпоха Адраджэньня выклікала новую цікавасьць да Старажытнага Рыма, і тытул стаў агульным ганаровым тытулам для пап[5]. Падчас яго пантыфікату на Рымскім Сынодзе 396 г. было ўстаноўлена, што біскупы пасьвячаюцца некалькімі біскупамі й са згоды Рыма. У 390 г. ён асьвяціў базыліку сьвятога Паўла за сьценамі. Яго памяць адзначаецца 26 лістапада.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #100337740 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Documents of the Christian Church. — Oxford University Press, 2011. — P. 88. — ISBN 9780199568987
- ^ а б Oxford Dictionary of the Christian Church (Oxford University Press 2005 ISBN 978-0-19-280290-3), Pope.
- ^ Oxford Dictionary of the Christian Church (Oxford University Press 2005 ISBN 978-0-19-280290-3), Pontifex Maximus