Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ян Павал II

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

імго Назва "Ян Павал ІІ" больш граматная і энцыкляпэдачныя. PS. RIP--Czalex 13:43, 03.04.2005 (UTC)

Мне таксама здаецца, што ў гэтым выпадку прынята выкарыстоўваць рымскія лікі. --EugeneZelenko 15:05, 03.04.2005 (UTC)
На Радыё Свабода ўжываецца "Ян Павал Другі", бо гэта перадусім радыё СМІ, і ўсе магчымыя абрэвіятуры, лікі і пад. прынята пісаць цалкам, без скаротаў. У першую чаргу гэта зьвязана з тым, што журналіст чытае гэтыя тэксты ў эфіры, і калі напісана "ІІ", то ў некаторых кантэкстах могуць узьнікаць пытаньні, як гэта слушна вымавіць "Другі", "другога", "другому", і г.д., што можа выклікаць непаразуменьне або паўзы. Але для энцыкляпэдыі, напэўна, больш правільны і "энцыкляпэдычны" варыянт - з рымскай лічбай. --Rydel 16:27, 03.04.2005 (UTC)
я ўжо выказваўся супраць рымскіх лічбаў. гэта - традыцыйны запіс, згодны. але варта яго пакінуць у гісторыі. адмовіцца ад гэтай традыцыі на карысьць больш лягічнаму, простаму, сучаснаму: запісваць або словамі або арабскімі лічбамі. мінусы рымскіх лічбаў: гэта лацінскія літары ў кірылічным тэксьце, гэта дадатковая сыстэма нумэрацыі - бо калі вельмі хочацца напісаць нумар лічбаю, а не словам, у белмове ўжо ёсьць свой варыянт - эўрапейскімі (арабскімі) лічбамі, які да таго ж мае агульна-прынятую норму скланеньня: 18-ым, 3-я, ...
у вікіпэдыі назвы з рымскімі лічбамі можна ствараць, але толькі каб рабіць зь іх пераадрасацыю.
--ŹmiŁa 09:30, 04.04.2005 (UTC)
А ў дадзеным выпадку дадатковая блытаніца можа ўзьнікнуць з таго, што "II" будзе запісвацца як "ІІ" (беларускай літарай і, а не лацінскай). У такім выпадку чалавек будзе выходзіць на неіснуючую старонку. --Rydel 10:53, 04.04.2005 (UTC)
Я думаю, што рымскія лічбы ня варта замяняць нечым іншым, пакуль гэтае іншае ні блізка не падыходзіць да стандарту ("Папа Пій Адзінаццаты" - нешта зусім не выглядае, imho). Запісваць іх выключна ангельскімі літарамі, і дастаткова прастаўляць рэдырэкт на выпадак, калі "ІІ" запішуць беларускімі літарамі. --Monk 11:15, 04.04.2005 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Ян Павал II»

Пачаць абмеркаваньне