Гармізд (папа рымскі)
Выгляд
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 450 |
| Памёр | 6 жніўня 523 |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
| Дзеці | Сыльвэрыюс |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
| Дзень памяці | 6 жніўня |
Гармізд (па-лацінску: Hormisdas PP.; 450, Фразынонэ — 6 жніўня 523 году, Рым) — папа рымскі з 20 ліпеня 514 году па 6 жніўня 523 году. Нарадзіўся ў вядомай сям’і ў італьянскім горадзе Фразынонэ ў раманскай Кампаніі. Да прыняцьця сану быў ажанаты, ягоны сын Сыльвэрыюс таксама стаў рымскім папам. Гармізд займаў важныя пасады пры Сымаху. Ён здолеў пераадолець працяглы раскол у адносінах з Канстантынопалем — акакіянскую схізму. Гэта адбылося пасьля таго, як імпэратарам Бізантыйскай імпэрыі стаў Юстын I.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гармізд. Catholic Encyclopedia

