Марын I
| па-лацінску: Marinus I | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 830[1] |
| Памёр | 15 траўня 884[2][1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
| Заняткі | дыплямат, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Марын I (па-лацінску: Marinus PP. I; ?, Галезэ — 15 траўня 884, Рым) — папа рымскі з 16 сьнежня 882 па 15 траўня 884 году. Каля 866 году быў пастаўлены папам Мікалаем I у дыяканы. У 869 годзе браў удзел у Чацьвертым Канстантынопальскім саборы, які асудзіў Фотыюса й аднавіў на катэдры Канстантынопаля патрыярха Ігната. Пасьля вяртаньня ў Італію быў узьведзены ў біскупскі сан. 16 сьнежня 882 году, пасьля сьмерці папы Яна VIII, быў абраны новым папам рымскім.
Неўзабаве пасьля абраньня вярнуў будучаму папу Фармозу кардынальскае званьне. З усшэсьця Марына I на Сьвяты Пасад добрыя адносіны зь Бізантыяй, якія мелі месца ў пэрыяд пантыфікату ягонага папярэдніка, зноўку пагоршыліся, паколькі Марын быў прынцыповым праціўнікам Фотыюса, які вярнуўся на Канстантынопальскую катэдру пасьля сьмерці Ігната. Заключыў зьвяз з англа-саксонскім каралём Альфрэдам Вялікім.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Марын I. Catholic Encyclopedia

