Марк (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марк (папа рымскі)
Marcus (papa).jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 290
Рым
Памёр 8 кастрычніка 336
Рым
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткіклерык, ксёндз

Марк (па-лацінску: Marcus; ? — 7 кастрычніка 336) — біскуп рымскі з 18 студзеня да 7 кастрычніка 336, быў усяго 8 месяцаў біскупам Рыма. Перад тым, як яго абралі, быў біскупам Остыі (прадмесьце Рыма). Пра яго вядома мала, толькі што ён — рымлянін. Хутчэй за ўсё, у часе яго знаходжаньня на пасадзе пачаліся запісы раньніх сьпісаў біскупаў і пакутнікаў, вядомыя як Depositio episcoparum і Depositio martyrum. Час яго папства прыпадае на эпоху моцных спрэчак вакол арыянства. Ён распарадзіўся збудаваць у Рыме две базылікі: царкву сьв. Марка і сьв. Бальбіны. У апошняй царкве ён быў пахаваны. Ушаноўваюць памяць сьвятога Марка 7 кастрычніка. Яго часта блытаюць з рымскім пакутнікам Маркам, побач зь якім ён пахаваны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марк (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў