Грыгорыюс I (папа рымскі)
| па-лацінску: Gregorius PP. I | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 540[1] або 540[2] |
| Памёр | 12 сакавіка 604[4][2] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
| Бацькі | Gordianus[d][6] Святая Сільвія[d] |
| Заняткі | дыплямат, рыма-каталіцкі ксёндз, пісьменьнік |
| Дзень памяці | 12 сакавіка, 25 сакавіка і 3 верасьня[7] |
Грыгорыюс I Вялікі (па-лацінску: Gregorius PP. I; каля 540, Рым, Бізантыйская імпэрыя — 12 сакавіка 604, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 3 верасьня 590 году па 12 сакавіка 604 году і царкоўны пісьменьнік, прылічаны да сьвятых. Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі сьпеў.
Паходзіў зь сям’і патрыцыя. Зьяўляючыся рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацьце аддаў на заснаваньне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасьля сьмерці папы Пэлягіюса II быў абраны на папскі сталец. За часам пантыфікату пашыраў сфэры ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх мэсіянэраў у Брытанію да англасаксаў, у Гішпанію да вэстготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апэляцыйнай інстанцыяй для ўсёй каталіцкай царквы. 3ь ягонай дзейнасьцю ўзмацняюцца прэтэнзіі рымскіх папаў на сусьветнае духоўнае панаваньне. Рэфармаваў царкоўнае песьнапеньне і пакінуў пасьля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зьместу, у тым ліку «Пастырскае правіла», якое на працягу многіх гадоў было кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да сьвецкай адукацыі, зьнішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганьне з канстантынопальскім патрыярхам за найвышэйшага становішча ў хрысьціянскай царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысьціянскай царквой да ліку сьвятых. Ягоныя творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Эўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Францішак Скарына называе Грагорыюса Вялікага «учителем вселенским»[8].
У 594 годзе пагадзіўся выплочваць лянгабардам штогадовую даніну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Gregòrio I papa, detto Magno, santo // Enciclopedia on line (італ.)
- 1 2 BeWeB
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118541838 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Gajano S. B. GREGORIO I, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 29.
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 156.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Грыгорыюс I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Грыгорыюс I. Catholic Encyclopedia
