Эўгеніюш IV (папа рымскі)
італ. Gabriele Condulmer | |
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Грыгорый XII, Папа Рымскі[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1383[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12] Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка[13] |
Памёр | 23 лютага 1447 Рым, Папская дзяржава[13] |
Пахаваны | Сан Сальваторэ ін Лаўра[d] |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[14] |
Бацькі | Q62122631? Q62119732? |
Заняткі | клерык, філёзаф і ксёндз |
Герб | ![]() |
Эўгеніюш IV (па-лацінску: Eugenius PP. IV), сьвецкае імя Габрыеле Кандульмэр (па-італьянску: Gabriele Condulmer); 1383, Вэнэцыя — 23 лютага 1447, Рым) — папа рымскі з 3 сакавіка 1431 па 23 лютага 1447 году. Быў пляменьнікам папы Грыгорыюса XII, які адмовіўся ад тыяры паводле патрабаваньню Канстанцкага сабору. Кандульмэр у маладосьці ўступіў у ордэн аўгустынцаў. Паводле волі свайго дзядзькі прыняў біскупства Сіены. Пазьней атрымаў званьне кардынала.
Эўгеніюш Быў чалавекам суровага ладу жыцьця й прыхільнікам цьвёрдай рукі. Пасьля каранацыі ён рашучым чынам прыступіў да абмежаваньня кардынальскіх прывілеяў, асабліва тых, што былі прадастаўлены кардыналу ягоным папярэднікам Мартынам V.
Арганізаваны кардыналам Чэзарыны крыжовы паход, у якім галоўная роля выпала на долю караля Рэчы Паспалітай й Вугоршчыны Ўладзіслава, скончыўся паразай пад Варнай у 1444 годзе.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўгеніюш IV (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эўгеніюш IV. Catholic Encyclopedia
- ^ AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
- ^ National Library Service of Italy — 1985.
- ^ Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Early Modern Letters Online
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Autoritats UB
- ^ Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
- ^ opac.vatlib.it
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Евгений IV // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Catholic Hierarchy