Ян XIV (папа рымскі)
Выгляд
| па-лацінску: Ioannes XIV | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | па-італьянску: Pietro Canepanova |
| Нарадзіўся | X стагодзьдзе |
| Памёр | 20 жніўня 984 |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Ян XIV (па-лацінску: Ioannes PP. XIV), сьвецкае імя П’етра Канэпанова (па-італьянску: Pietro Canepanova; Павія — 20 жніўня 984, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі зь сьнежня 983 па сваю сьмерць у жніўні 984 году. Быў пераемнікам папы Бэнэдыкта VII. Ян XIV нарадзіўся ў Павіі і да абраньня папам быў імпэрскім канцлерам Італіі імпэратара Атона II[3]. Пасьля абраньня папам выбраў сабе імя Ян.
Атон II памёр неўзабаве пасьля ягонага абраньня, а ягоны спадкаемца Атон III быў ня ў стане абараніць папу. Антыпапа Баніфацыюс VII вярнуўся з Канстантынопалю і зьмясьціў Яна XIV у турму замка Сант-Анджэлё, дзе ён памёр ці то ад голаду ці то быў атручыны[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.) — 2015.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «John XIV». Encyclopædia Britannica. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 435.
- ↑ Eleanor Shipley Duckett, «Death and Life in the Tenth Century», University of Michigan Press, 1967, — С. 110.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ян XIV. Catholic Encyclopedia.
