Цэлестын I (папа рымскі)
Выгляд
Цэлестын I | |
Caelestinus PP. I | |
папа рымскі | |
---|---|
10 верасьня 422 — 27 ліпеня 432 | |
Папярэднік | Баніфацыюс I |
Наступнік | Сыкст III |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Нарадзіўся | IV стагодзьдзе |
Памёр | 27 ліпеня 432 Рым |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Цэлестын I (па-лацінску: Caelestinus PP. I; памёр 27 ліпеня 432 году, Рым) — папа рымскі з 10 верасьня 422 году па 27 ліпеня 432 году.
Пры Цэлестыне афрыканскія эпархіі выйшлі з падпарадкаваньня Рыму. Адначасова Цэлестын змагаўся з нэстарыянствам. У 430 годзе ён сабраў у Рыме царкоўны сабор і асудзіў дактрыну Нэсторыюса. Кірылу Александрыйскаму, зь якім Цэлестын меў перапіску, былі прадастаўлены дэлегацкія паўнамоцтвы, з даручэньнем прадстаўляць арцыбіскупа Рыму на Эфэскім саборы ў 431 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэлестын I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Цэлестын I. Catholic Encyclopedia