Перайсьці да зьместу

Ян III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян III (папа рымскі)
па-лацінску: Johannes PP. III
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-лацінску: Catelinus
Нарадзіўся каля 520
Памёр 13 ліпеня 574[2]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Ян III (па-лацінску: Johannes PP. III, сьвецкае імя Джаваньні Каталіна (па-італьянску: Giovanni Catalino); памёр 13 ліпеня 574) — папа рымскі з 17 ліпеня 561 году па 13 ліпеня 574 году.

Ян III быў народжаным рымлянінам, вёў барацьбу супраць гальскіх біскупаў, якія адмаўлялі права папы аднаўляць скінутага імі біскупа. Завяршыў будаўніцтва базылікі апосталаў Філіпа й Якаба, якая была прысьвечана вызваленьню Італіі ад готаў і арыянскай ерасі. Усе матэрыяльныя дасягненьні ягонага папства загінулі падчас уварваньня лянгабардаў, падчас якога Папскі Пасад больш за год не займаўся.

Магчыма Ян можа супадаць зь іпадыяканам Янам, які сабраў калекцыю урыўкаў з «Грэцкіх Бацькоў» і завяршыў пераклад «Vitae Patrum» на лацінскую мову, якую пачаў перакладаць яшчэ папа Пэлягіюс I[4].

  1. ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
  2. ^ http://www.newadvent.org/cathen/08422a.htm
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  4. ^ Jeffrey Richards, «The Popes and the Papacy in the Early Middle Ages» (London: Routledge and Kegan Paul, 1979), p. 256

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў