Зэфірын (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Папа сьвяты
Зэфірын
Zephyrinus
Pope Zephyrinus.jpg
Пачатак папства199
Канец папства20 сьнежня 217
ПапярэднікВіктар I
НаступнікКалікст I
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніЗэфэнія
Нарадзіўся невядома
Рым, Рымская імпэрыя
Памёр 20 сьнежня 217
Рым, Рымская імпэрыя
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткіксёндз
Сьвяты́
Дзень памяці20 сьнежня

Зэфірын (па-лацінску: Zephyrinus; ?, Рым, Рымская імпэрыя — 20 сьнежня 217, Рым, Рымская імпэрыя) — біскуп рымскі (199—217), хрысьціянскі сьвяты. Змагаўся зь ерасямі і бараніў боскасьць Хрыста.

Пантыфікат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам 17-гадовага знаходжаньня Зэфірына на пасадзе маладая Царква перажывала перасьлед ад імпэратара Сэвэруса да ягонага скону ў 211 року. У 202 або 203 року ён выдаў эдыкт, які забараняў навяртаньне ў хрысьціянства.

Паводле сьв. Аптатуса, Зэфірыну таксама даводзілася супрацьстаяць ерасям і апастасіям, галоўным чынам з Маркіёнам, Праксеясам, Валенцінам і мантаністамі[1].

За сваю веру ня стаў фізычным мучанікам, аднак за свае душэўныя і духоўныя пакуты ў часе пантыфікату прызнаны мучанікам; гэты тытул быў зьняты праз 132 гады пасьля ягонай сьмерці[2].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIII стагодзьдзі ў агульны рымскі каляндар быў уведзены памятны дзень Папы і мучаніка сьвятога Зэфірына, які адзначаўся 26 жніўня. У 1969 року ўспамін быў скасаваны, паколькі Зэфірын не зьяўляецца мучанікам і памёр не 26 жніўня[3], а 20 сьнежня[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Optatus, De Schismate 1,1
  2. ^ Berti, Sæc 3. Diss. 1.t. 2 p 158
  3. ^ «Calendarium Romanum» (Libreria Editrice Vaticana, 1969), p. 136
  4. ^ «Martyrologium Romanum» (Libreria Editrice Vaticana, 2001 ISBN 88-209-7210-7)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rendina, Claudio, The Popes' Histories and Secrets (2002)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зэфірын (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў