Перайсьці да зьместу

Люцыюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люцыюс III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1110[1]
Памёр 25 лістапада 1185[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Люцыюс III (па-лацінску: Lucius PP. III), сьвецкае імя Убальда Алючыньёлі (па-італьянску: Ubaldo Allucingoli; 1097, Люка — 25 лістапада 1185) — папа рымскі з 1 верасьня 1181 году па 25 лістапада 1185 году.

Ураджэнец незалежнай Люканскай рэспублікі, цыстэрцыянец. Прызначаны кардыналам папам Інакенцыюсам II, уплывовым кардыналам у часы папы Аляксандра III. Пасьля абраньня папам жыў у Рыме з лістапада 1181 па сакавік 1182 году, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесьці амаль увесь свой ​​пантыфікат у іншых гарадах, як то Вэльетры, Ананьні й Вэрона.

Меў спрэчкі зь імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрыманьня ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 году правёў сынод у Вэроне, дзе былі асуджаны герэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анатэме, што дало пачатак дзейнасьці інквізыцыі.

У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Бальдуіна IV Ерусалімскага.

  1. ^ а б Merlo G. G., autori vari LUCIO III // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люцыюс III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў