Эўсэбіюш (папа рымскі)
Eusebіus | |
![]() Эўсэбій, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 18 красавіка 309 альбо 310 |
---|---|
Канец папства | 17 жніўня 309 альбо 310 |
Папярэднік | Марцэл I |
Наступнік | Мільтыяд |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | ? |
Памёр | 17 жніўня |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 26 верасьня |
Сьвяты Эўсэбій (лац. Eusebіus) - 31-ы Папа Рымскі (18 красавіка 309 альбо 310 - 17 жніўня 309 альбо 310), грэк па паходжаньні.
Пантыфікат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яго пантыфікат доўжыўся ўсяго чатыры месяцы й характарызаваўся разгортваньнем палемікі аб вяртаньні ў хрысьціянства адступнікаў. Эўсэбій падтрымаў рашэньне сваіх папярэднікаў аб магчымасьці вяртаньня ва ўлоньне хрысьціянскай царквы адступніка пры ўмове, што ён раней зьдзейсьніў суровую епітымію. Супраць гэтага пункту гледжаньня выступіла фракцыя хрысьціян у Рыме пад кіраўніцтвам Іраклія. Ёган Петэр Кірш лічыць, што, верагодна, Іраклій быў лідэрам партыі вераадступнікаў і іх прыхільнікаў, якія патрабавалі неадкладнага аднаўленьня ў Касьцёле. У выніку супрацьстаяньня Максенцый саслаў іх абодвух на Сыцылію.
Эўсэбій памёр у выгнаньні на Сыцыліі й ў 311 годзе быў перапахаваны ў катакомбах сьв. Каліста. Яго дзень адзначаецца 17 жніўня (раней 26 верасьня).