Адэадат I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адэадат I (папа рымскі)
лац. Adeodatus PP. I
Adeodatus I (Deusdedit I).jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 570
Рым, Бізантыйская імпэрыя
Памёр 8 лістапада 618
Рым, Бізантыйская імпэрыя
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткіксёндз
Дзень памяці8 лістапада

Адэадат I (па-лацінску: Adeodatus PP. I; памёр 8 лістапада 618, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 19 кастрычніка 615 па 8 лістапада 618 году. Нарадзіўся ў Рыме і быў сынам іпадыякана.

Адэадат увёў ва ўжываньне папскія булы, названыя гэтак паводле прыкладзенай сьвінцовай пячаткі. Аб трох гадох ягонага пантыфікату вядома толькі, што ў Рыме ў гэты час адбыліся землятрус, эпідэмія каросты і бунт бізантыйскіх войскаў, незадаволеных адсутнасьцю дараваньня. Карыстаўся вялікім шанаваньнем за падтрымку народу падчас землятрусу і эпідэміі. Ганорыюс I апісваў яго як чалавека простага, пабожнага і мудрага. Лежачы на сьмяротным ложы, ён абвесьціў, што даруе духавенству ўсю сваю маёмасьць. Памёр 8 лістапада 618 году ад чумы і быў пахаваны ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Адэадат I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў