Анастасіюс I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | па-лацінску: Αnastasius |
Нарадзіўся | 340 |
Памёр | 20 сьнежня 401 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Дзеці | Інакентыюс I |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Дзень памяці | 19 сьнежня |
Анастасіюс I (па-лацінску: Anastasius PP. I; памёр 19 сьнежня 401, Рым) — папа рымскі з 27 лістапада 399 па 19 сьнежня 401 году. Нарадзіўся ў Рыме.
Ён асудзіў працы александрыйскага багаслова Арыгена неўзабаве пасьля іхнага перакладу на лацінскую мову. Пасьля чаго змагаўся супраць гэтых працаў на працягу ўсяго свайго трэміну пантыфікату, а ў 400 годзе ён склікаў савет, каб абмеркаваць іх. Савет пагадзіўся, што Арыген ня быў верны каталіцкай царквы[2].
Падчас свайго панаваньня ён таксама заклікаў каталікоў у Паўночнай Афрыцы змагацца супраць данатызму[2]. Ён даручыў сьвятарам стаяць і кланяцца галавой, калі яны чытаюць з Эвангельляў[3]. Памёр у Рыме, дзе і быў пахаваны ў Панцыянскіх катакомбах разам са сваім сынам папам Інакенцыюсам I. Верагодна гэта зьяўляецца ўнікальным выпадакам, калі папскі сталец адыўшоў ад бацькі да сына[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ а б Pope Anastasius I. The Ecole Glossary.
- ^ Saint of the Day, December 19. SaintPatrickDC.org
- ^ Sant' Innocenzo I Papa. Santi Beati
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анастасіюс I. Catholic Encyclopedia