Калікст II (папа рымскі)
Калікст II | |
лац. Calixtus PP. II | |
![]() | |
162-і Папа | |
---|---|
2 лютага 1119 — 13 сьнежня 1124 | |
Абраньне | 2 лютага 1119 |
Інтранізацыя | 3 чэрвеня 1120 |
Царква | Каталіцкая царква |
Папярэднік | Гелясіюс II |
Наступнік | Ганорыюс II |
Арцыбіскуп | |
1088 — 1119 | |
Абраньне | 1088 |
Інтранізацыя | 1088 |
Абшчына | Віенская архідыяцэзія(fr) |
Папярэднік | Гантар |
Наступнік | П’ер |
Дзейнасьць | дыплямат, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Сапраўднае імя | Гі Бургундзкі |
Нарадзіўся | 1060 Кенжэ(fr), Графства Бургундыя, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Памёр | 20 сьнежня 1124 Рым, Папская вобласьць |
Пахаваны | Сітойскі кляштар Багародзіцы(fr) (Сэн-Ніколя-ле-Сіто(en), дэпартамэнт Кот-д’Ор, рэгіён Бургундыя, Францыя) |
Бацька | Гіём I Бургундзкі(fr) (1020—1087) |
Маці | Эцьенэта Бургундзкая(fr) (1035—1088) |
![]() | |
![]() |
Калікст II (каля 1060, Кенжэ, цяпер рэгіён Франш-Камтэ, Францыя — 13 сьнежня 1124, Рым, цяпер Італія) — папа рымскі з 2 лютага 1119 па 13 сьнежня 1124 году. Сын Гіёма I Вялікага, графа Бургундыі, блізкі сваяк Людовіка VI Францускага. Калікст з дапамогай нарманскіх князёў аблажыў горад Сутры, дзе знаходзіўся антыпапа Грыгорыюс VIII, пастаўлены імпэратарам Гэнрыхам V яшчэ пры папярэдніку Калікста, і вымусіў жыхароў выдаць свайго суперніка, якога заключыў у турму.
Самай важнай справай Калікста было заключэньне з Генрыхам V Вормскага канкардату, які паклаў канец пяцідзесяцігадовай спрэчцы за інвэстытуру. На Лятэранскім саборы 1123 году ўрачыста пацьвердзіў канкардат, пастанавіўшы, што кожны, хто абяцаў ісьці крыжакамі супраць няверных і ня выканаў гэтага абяцаньня, будзе падвяргацца адлучэньню ад царквы на адзін год.
Калікст памёр 13 сьнежня 1124 году ў Лятэранскім палацы ад ліхаманкі[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Грегоровиус Ф. История города Рима в Средние века (от V до XVI столетия) / Перевод с немецкого М. Литвинова, В. Линде, В. Савина. — М.: Издательство АЛЬФА-КНИГА, 2008. стр. 681 — ISBN 978-5-9922-0191-8
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Калікст II. Catholic Encyclopedia