Сьпіс рымскіх папаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьпіс рымскіх папаў у Саборы сьвятога Пётра ў Ватыкане

Храналягічны сьпіс рымскіх папаў паводле часу іх пантыфікату.

Спачатку тытул «папа» (ад лацінскага: papa — «бацька»), выкарыстоўваўся некалькімі хрысьціянскімі цэрквамі для азначэньня сваіх найвышэйшых духоўных асобаў. Цяпер амаль выключна выкарыстоўваецца для азначэньня найвышэйшай духоўнай асобы каталіцкай царквы. Афіцыйна найвышэйшая духоўная асоба каталіцкай царквы завецца папам пачынаючы з пантыфікату Сырыцыюса ў 384 годзе.

Афіцыйнага сьпісу рымскіх папаў ня існуе, але штогадовае ватыканскае выданьне Annuario Pontificio зьмяшчае сьпісы, якія лічацца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з гэтымі сьпісамі сёньня налічваюць 266 рымскіх папаў. Да 1960 году ў сьпісе Annuario Pontificio месьцілася 266 асобаў, але ў выданьні 1961 году са сьпісу быў выключаны Стэфан, абраны ў 752 годзе, які да гэтага менаваўся як Стафан II. Некаторыя сьпісы рымскіх папаў дасюль зьмяшчаюць Стафана, нягледзячы на апошнія зьмены, верагодна таму, што заснаваны на Каталіцкай энцыкляпэдыі 1913 году выданьня.

Агулам у крыніцах узгадваецца 308 папаў, зь іх 3 няпэўна. З астатніх 305 папаў 39 антыпапаў — 32 у Рыме, 2 у Пізе, 5 у Авіньёне. З 266 рымскіх папаў — 259 у Рыме, 7 у Авіньёне.

Часьцей за ўсё папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных папаў і антыпапаў, XVI — быў толькі ў антыпапы, XX — Яна з такім нумарам не было. Акрамя гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені — Ян Павал.

Іншыя ўжытковыя папскія імёны — Бэнэдыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімэнт (17 разоў да XIV).

Рымскія біскупы да пачатку ўзвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы ад пачатку ўзвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы раньняга Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы ў час узвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы часу найбольшага ўзвышэньня Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы ад Авіньёну да Канстанцкага сабору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы часу Адраджэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы часу Рэфармацыі і Контрарэфармацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы часу заняпаду Папства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскія папы Новага часу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 256. Леў XIII (Джаакіна, граф Пэччы) (20 лютага 1878 — 20 ліпеня 1903)
  • 257. Сьвяты Піюс X (Джузэпэ Сарто) (4 жніўня 1903 — 20 жніўня 1914)
  • 258. Бэнэдыкт XV (Джакама, маркіз дэля К’еза) (3 верасьня 1914 — 22 студзеня 1922)
  • 259. Піюс XI (Акіле Рацьці) (6 лютага 1922 — 10 лютага 1939)
  • 260. Піюс XII (Эўджэніё Пачэлі) (2 сакавіка 1939 — 9 кастрычніка 1958)
  • 261. Сьвяты Ян XXIII (Анджэлё Джузэпэ Ронкалі) (28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963)
  • 262. Павал VI (Джавані Батыста Мантыні) (21 чэрвеня 1963 — 6 жніўня 1978)
  • 263. Ян Павал I (Альбіна Лючані) (26 жніўня 1978 — 28 верасьня 1978)
  • 264. Сьвяты Ян Павал II (Караль Вайтыла) (16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005)
  • 265. Бэнэдыкт XVI (Ёзэф Ратцынгер) (19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013)
  • 266. Францішак (Хорхэ Марыё Бэргольё) (з 13 сакавіка 2013)