Адэадат II (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адэадат II
Adeodatus ІІ
Адэадат ІІ, Папа Рымскі
Адэадат ІІ, Папа Рымскі
Пачатак папства11 красавіка 672
Канец папства17 чэрвеня 676
ПапярэднікВіталіян
НаступнікДон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся ?
Памёр 17 чэрвеня 676
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, хрысціянскі манах, каталіцкі біскуп

Адэадат II O.S.B. (па-лацінску: Adeodatus PP. ІІ), таксама Дэўсдэдыт II (лац. Deusdedit II)[2]; ? — 17 чэрвеня 676) — 77-ы Папа Рымскі (672—676).

Пантыфікат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Рыме, Бізантыйская імпэрыя[2]. Быў манахам-бенедыктынцам у рымскім кляштары сьвятога Эразма на гары Цэліё[3]. Першы з пап, які пачаў датаваць падзеі свайго пантыфікату[2]. Сваю дзейнасьць ён прысьвяціў паляпшэньню манаскай дысцыпліны й барацьбе з манафеліцкай ерасьсю[3]. З-за гэтага ён канфліктаваў з афіцыйным Канстантынопалем. Ён даў Вэнэцыі права самастойна абіраць дожа. Адрэстаўраваны сабор Сьвятога Пятра, дадзены патранат Кентэрберыйскаму абацтву сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, вызваліл Мармуцьерскае абацтва ад падпарадкаваньня мясцовым біскупам[2]. Захаваліся лісты папы да Кентэрберыйскага й Мармуцьерскага абацтваў[3].

Памёр у Рыме. Пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра. У некаторых крыніцах згадваецца як сьвяты Каталіцкай Царквы, але не ўключаны ў «Acta Sanctorum»[2]. Дзень памяці — 26 чэрвеня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ а б в г д е Adeodatus II // Encyclopædia Britannica.
  3. ^ а б в Shahan, Thomas. Pope St. Adeodatus // The Catholic Encyclopedia. Vol. 1. New York: Robert Appleton Company, 1907.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Shahan, Thomas. Pope St. Adeodatus // The Catholic Encyclopedia. Vol. 1. New York: Robert Appleton Company, 1907.