Сыльвэрыюс (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сыльвэрыюс (папа рымскі)
Silverius.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Фразынонэ[d], Ляцыё, Італія
Памёр 22 чэрвеня 537
Понца[d], Лацый[d], Ляцыё, Італія
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Бацькі Гармізд
жонка Гармізда[d]
Заняткіклерык і ксёндз
Дзень памяці20 чэрвеня

Сыльвэрыюс (па-лацінску: Silverius PP.; памёр 2 сьнежня 537 году, Пальмароля) — папа рымскі з 8 чэрвеня 536 году па 537 год.

Пасьля сьмерці Агапіта I Юстыніян паслаў да Рыму свайго кандыдата на папскі сталец, асабістага сябра і сакратара Агапіта. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Бізантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Бізантыі ня быў даспадобы каралю Тэадату, таму яшчэ да прыезду Вігіліюса кароль Тэадат паставіў папам Сыльвэрыюса. Кананічныя правілы пры гэтым прызначэньні былі парушаны. Паводле «Папскай кнігі» у ход былі пушчаны пагрозы, подкупы, суровыя пакараньні непаслухмяных.

Калі бізантыйскае войска падступіла да Рыму, кароль Тэадат зьбег, настрою да супраціву бізайнтыйцам у горадзе не было. Сыльвэрыюс уступіў у патаемныя перамовы зь бізантыйскім генэралам Бэлізарыюсам і адкрыў яму рымскія брамы. Пасьля новай аблогі Рыму, гэтым разам остгоцкім каралём Вітыгесам, у горадзе пачаўся голад. Агенты Вігіліюса вінавацілі ва ўсім Сыльвэрыюса, гэтаксама і насельніцтва гораду не давярала папе. Пад уплывам абуранага народу Сыльвэрыюса скінулі з папскага стальцу і выслалі ў Патару.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сыльвэрыюс (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў