Ігуменскі раён
Ігуменскі раён | |
(Чэрвеньскі раён) | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ігумен |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Віталь Казлоў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 31 870[2] |
Шчыльнасьць | 19,5 чал./км² |
Плошча | 1630,39[3] км² |
Месцазнаходжаньне Ігуменскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-14 |
Паштовыя індэксы | 223 2хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ігу́менскі раён (афіцыйная назва — Чэ́рвеньскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 31 870 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ігумен.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе з Барысаўскім, Бярэзінскім, Менскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім раёнамі Менскай вобласьці і Асіпавіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 209 м (на поўнач ад в. Валевачы).
Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, бузаў, торфу.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.
Лясы (39% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўныя рэкі — Волма, Вуса, Вуша. Найбуйнейшыя азёры — Пясковае, Дзікае, Лукова.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 383 чалавекі[4] (перапіс); 2016 год — 31 980 чалавек[5]; 2017 год — 31 977 чалавек[6]; 2018 год — 31 870 чалавек[2]
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Волма».
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Ігумен — Магілёў, Мар’іна Горка — Ігумен — Смалявічы і інш.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касьцёл сьвятога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс і Сьвята-Траецкая царква (1668) у мястэчку Сьмілавічы.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны) нарадзіўся беларускі і польскі кампазытар Станіслаў Манюшка (1819—1872). На тэрыторыі санаторна-прафілякторнага комплексу «Волма» яму стаіць помнік.
- Ібрагім Канапацкі (1949, Сьмілавічы — 2005) — беларускі грамадзка-палітычны, культурны й рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін зь лідэраў татарскага адраджэньня на Беларусі.
- Вячаслаў Шыдлоўскі (1913, в. Карзуны —1997) — мемуарыст, геолаг, мастак. [7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.cherven.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ У. Арлоў. Імёны Свабоды (стар 446)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Червенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.