Дамавіцкі сельсавет
Дамавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дамавіцк |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Дата скасаваньня | 25 ліпеня 1959 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дамаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёна Менскай вобласьці. Цэнтар — вёска Дамавіцк.
Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 ліпеня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Раваніцкага сельсавету (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар), Руднянскага (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Сьнежань) і Калодзескага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца) сельсаветаў[1].
На момант скасаваньня ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.