Раваніцкі сельсавет
| Раваніцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Раванічы |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 223223 |
| | |
Рава́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Раванічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар)[2].
27 лістапада 1989 году ў склад Калодзескага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1508 чалавек[4], зь іх 92,5% — беларусы, 4,2% — расейцы, 1,2% — азэрбайджанцы, 0,7% — украінцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)