Калодзескі сельсавет
| Калодзескі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Любішына |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 223227 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кало́дзескі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Любішына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 20 жніўня 1924 году як Калодзескі сельсавет у складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Калодзезі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 ліпеня 1959 году да сельсавету далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца)[2]. 22 сакавіка 1989 года цэнтар сельсавету перанесены з вёскі Калодзежы ў вёску Любішына.
27 лістапада 1989 году ў склад Лядскага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікапольле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі), а ў склад сельсавета з Раваніцкага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[3].
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Амяло, Анапольле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар, Юравічы скасаванага Хутарскага сельсавету, а пасёлак Індом перададзены з Калодзескага ў склад Ігуменскага сельсавету[4].
28 траўня 2013 году населеныя пункты Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар, Юравічы перададзеныя з Калодзескага ў склад Лядзкага сельсавету[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ >Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)