Вуша (басэйн Дняпра)
Вуша лац. Vuša | |
Рака Вуша каля в. Рудня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Смольніца |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 89 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,2 м³/с |
Плошча басэйну | 725 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Вуша (Уша́) — рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Выдатак вады ў вусьці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Раванічы.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніцы Смалявіцкага раёну, вусьце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Вушы Бярэзінскага раёну. Цячэ пераважна паўднёва-ўсходнімі схіламі Менскага ўзвышша.
Даліна да вёскі Ўборкаў Ігуменскага раёну невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусьця ракі Маконі забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пяскова-тарфяністая. Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.
Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 379.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 379.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971