Перайсьці да зьместу

Лядзкі сельсавет (Ігуменскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лядзкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ляды
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1884 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223228
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ля́дзкі сельсавет[1]адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ляды.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лядзкі (Старалядзенскі) сельсавет у складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Старыя Ляды. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавету[2].

27 лістапада 1989 году ў склад сельсавету з Калодзескага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікапольле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі)[3].

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены населеныя пункты Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка, Пятроўка скасаванага Хутарскага сельсавету[4].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар, Юравічы, якія ўваходзілі ў склад Калодзескага сельсавету[5].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ Рашэньне выканкому Менскага абласнога Савету народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)