Перайсьці да зьместу

Цэнзура Гугла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цэнзура Google»)
Цэнзура Гугла
тэрмін
Падкляса адcorporate censorship Рэдагаваць
Агент дзеяньняГугл Рэдагаваць

Цэнзура «Гугла» — гэта цэнзавая палітыка амэрыканскай карпарацыі «Гугл», накіраваная на выдаленьне ці схаваньне інфармацыі на сваіх сэрвісах, напрыклад, на YouTube, каб заставацца легітымнай у юрысдыкцыі пэўных краінаў, ці пазьбягаць судовых іскаў ад іных кампаніяў.[1]

Звычайна, «Гугл» фільтруе пошукавыя вынікі, каб пазьбегнуць абвінавачаньняў, якія могуць узьнікнуць з-за DMCA.[2]

У 2002 годзе Google абвінавацілі ў цэнзуры сайтаў, якія крытычна адгукаліся пра саенталёгію. Адфільтраваныя вынікі замяшчаліся спасылкамі на скаргі, з-за якіх Google мусіў фільтраваць гэтыя сайты.

Вялікабрытанія

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нямеччына і Францыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Да сакавіка 2010 году «Гугл» прытрымліваўся патрабаваньняў уладаў Кітая адносна цэнзураваньня вынікаў пошуку. У прыватнасьці, цэнзураваліся запыты наконт падзеяў на Цяньаньмэньскай плошчы ў 1989 годзе, сайтаў, прапагандуючых незалежнасьць Тыбэту і Тайваню, руху Фалуньгун і іншай інфармацыі, меркаванай як шкодная для Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Умовы выкарыстаньня «Ютуба» забараняюць загрузку на сэрвіс відэакліпаў, якія парушаюць аўтарскае права, зьмяшчаюць парнаграфічныя матэр’ялы і гэтак далей.[3] Адсюль, каб пазьбегнуць судовых справаў, Google выдаля відэазьмест, які парушае дадзеныя ўмовы. Пасьля выдаленьня бачная толькі пазнака «This video has been removed due to terms of use violation» (па-беларуску: Гэтае відэа было выдаленае праз парушэньне ўмоваў выкарыстаньня).

25 сьнежня 2009 году сэрвіс быў заблякаваны ў Туркмэністане разам зь іншымі інтэрнэт-сайтамі.[4]

5 студзеня 2010 году «Ютуб» быў абвінавачаны інтэрнэт-супольнасьцю ў беспадстаўным блякаваньні рахунка 8-гадовага хлопчыка.[5] З-за гэтага актывісты з папулярнае іміджборды 4chan заклікалі ахвотных загружаць на YouTube відэакліпы з парнаграфічным зьмесьцівам.[6] Адной зь меркаваных прычын блякаваньня зьяўляецца парушэньне ўмоваў выкарыстаньня.[7][8] Дагэтуль падобны «дзень порна» ўжо праводзіўся на YouTube 20 траўня 2009 году.[9]