Мэнла-Парк (Каліфорнія)
| Мэнла-Парк | |
| Населены пункт | |
| Краіна | ЗША |
|---|---|
| Штат | Каліфорнія |
| Акруга | Сан-Матэо |
| Горад з | 1874 |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Mayor of Menlo Park[d] | Сэсылія Тэйлар[d][1] |
| Геаграфія | |
| Плошча | 45,1 км² |
| Вышыня НУМ | 22 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 37°27′15″ пн. ш. 122°10′43″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 650 |
| Паштовыя індэксы | 94025—94029 |
| Сайт | menlopark.org |
| Мэнла-Парк на мапе ЗША ± Мэнла-Парк | |
Мэ́нла-Парк (па-ангельску: Menlo Park) — горад у акрузе Сан-Матэо, Каліфорнія, ЗША. Паводле зьвестак на 2020 год горад меў 33 780 жыхароў[4]. Тут знаходзіцца карпаратыўная сядзіба Meta Platforms, і менавіта тут былі заснаваныя Roblox Corporation, Round Table Pizza і SRI International[5][6][7]. 4 верасьня 1998 году на гараж у якасьці юрыдычнага адрасу была зарэгістраваная Google Inc.[8]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1795 годзе быў выдадзены гішпанскі зямельны грант на ранча, які ўлучаў тэрыторыю сучаснага гораду. Да і падчас залатой ліхаманкі 1849 году пасьпяховыя бізнэсоўцы з Сан-Францыска, як то Факсан Атэртан і Джордж К. Джонсан, пачалі інвэставаць у нерухомасьць на гэтай частцы паўвострава, разьмешчанай прыкладна пасярэдзіне паміж Сан-Францыска і Сан-Хасэ.
У XIX стагодзьдзі два ірляндзкія эмігранты, Дэніс Олівэр і Д. Макглін, набылі кавалак зямлі плошчай 6,9 км², на месцы якога існуе сучасны Мэнла-Парк. У 1850-х гадах яны ўсталявалі драўляныя брамы з надпісам «Menlo Park» (цяпер перакрыжаваньня Middle Avenue і El Camino Real)[9]. У 1863 годзе ля Мэнла-Парк зьявілася чыгуначная станцыя чыгункі Сан-Францыска — Сан-Хасэ[10]. У 1870 годзе зьявілася паштовая станцыя і ўжо ў 1874 годзе мястэчка набыло статус гораду[9].
У 1917—1918 гадах значная частка места была вылучанае пад разьмяшчэньне навучальнага вайсковага лягеру Кэмп-Фрымант, у якім на піку ягонай дзейнасьці праходзілі падрыхтоўку 27 тысяч чалавек, пазьней накіраваных на ўдзел у Першай сусьветнай вайне. Інжынэры войска праклалі першыя вуліцы ў Мэнла-Парк і ўсталявалі першыя водаправодныя і газавыя лініі[11][12]. Восеньню 1918 году лягер ахапіла пандэмія грыпу, якая забрала жыцьці 147 чалавек. Хоць лягер быў дэмантаваны па вайне, ягоны шпіталь быў захаваны, і сёньня на гэтым месцы стаіць цывільны шпіталь[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://menlopark.gov/City-Council/Cecilia-Taylor
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Menlo Park (city) QuickFacts. United States Census Bureau.
- ↑ Huddleston, Tom Jr (09.2018) Google was started in this garage office in California in 1998 — take a look inside. CNBC.
- ↑ In Memory of Erik Cassel. Roblox Blog.
- ↑ About — Pizza Delivery, Pickup, & Online Ordering - Round Table Pizza. Roundtable Pizza.
- ↑ Google Milestones - Corporate Information // Google (анг.)
- 1 2 Durham, David L (1998). California’s Geographic Names: A Gazetteer of Historic and Modern Names of the State. Clovis, CA: Word Dancer Press. — С. 662. — ISBN 1-884995-14-4. (анг.)
- ↑ Hoover, Mildred Brooke; Douglas E Kyle (2002). Historic Spots in California (4th edition ed.) Stanford, CA: Stanford University Press. — С. 405. ISBN 0-8047-4483-1. (анг.)
- ↑ Kazak, Don (04.1994) The Peninsula mobilizes for war. Palo Alto Online. Архіўная копія ад 05.2017 г.
- ↑ Historic California Posts: Camp Fremont. www.militarymuseum.org.
- ↑ United States War Dept., War Department Annual Report, Vol. 1.