Гуглплекс
| Гуглплекс | |
| Пабудаваны | 1997 |
|---|---|
| Разьмяшчэньне | Маўнтын Вію, Каліфорнія |
| Каардынаты | 37°25′19″ пн. ш. 122°05′02″ з. д.HGЯO |
| Галіна | Інтэрнэт, ПЗ |
| Прадукцыя | Глядзіце сьпіс прадуктаў |
| Адрас | 1600 Amphitheatre Parkway |
Гуглплекс — штаб-кватэра амэрыканскае карпарацыі «Гугл», разьмешчаная ў Сыліконавай даліне — Маўнтын Вію, Каліфорнія.
Назва штаб-кватэры, слова, вытворнае ад Гугл і комплекс, таксама зьяўляецца спасылкай на гугалплекс — 1010100, ці 10гугал. Гэта адна з 23 кропак на тэрыторыі ЗША і Канады, у якіх разьмяшчаецца Google. У Эўропе Google таксама мае 23 офісы, 14 у Азіі і на ціхаакіянскай прасторы, а таксама 3 офісы ў Лацінскай Амэрыцы.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуглплекс месьціцца паміж Чарльзтанскім праездам, Амфітэатральнай алеяй і Прыбярэдным бульварам у паўночнай частцы Маўнтын Вію, штат Каліфорнія, недалёка ад балоцістга Прыбярэжнага парку. Супрацоўнікі, якія жывуць у Сан-Францыска ці ў Іст Бэй, могуць даехаць да месца працы на аўтобусе з WiFi, які працуе на біядызэльным паліве.[1]
Ля комплексу таксама разьмяшчаюцца: офіс Майкрасофту, Музэй кампутарнае гісторыі і іншыя кампаніі з Сыліконавае даліны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |