Перайсьці да зьместу

Вэб-сэрвэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архітэктура сэрвэраў фундацыі Вікімэдыя

Вэб-сэрвэр, ўэб-сэрвэр — гэта сэрвэр, які прымае HTTP-запыты ад кліентаў, звычайна ўэб-аглядальнікаў, і выдае ім HTTP-адказы, звычайна разам з HTML-старонкай, выявай, файлам, мэдыя-плыньню ці іншымі зьвесткамі. Ўэб-сэрвэры — аснова Сусьветнага павуціньня.

Ўэб-сэрвэрам завуць як апраграмаваньне, якое выконвае функцыі ўэб-сэрвэра, так і непасрэдна кампутар, на якім гэта апраграмаваньне працуе.

Кліент, якім звычайна зьяўляецца браўзэр, перадае ўэб-сэрвэру запыты на атрыманьне рэсурсаў, пазначаных URL-адрасамі. Рэсурсы — гэта HTML-старонкі, выявы, файлы, мэдыя-плыні ці іншыя зьвесткі, якія неабходныя кліенту. У адказ ўэб-сэрвэр перадае кліенту запытаныя зьвесткі. Гэты абмен адбываецца паводле пратакола HTTP.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Netcraft — вызначэньне і збор статыстыкі па выкарыстаных у сьвеце ўэб-сэрвэрах.