Перайсьці да зьместу

Кодавы джэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Кодавы джэм»
Актуальны сэзон:
2021
Дысцыплінапраграмаваньне
Дата зьяўленьня2003 (21 год таму)
Арганізатар«Гугл» (ЗША)
КраінаЗША
КантынэнтыПаўночная Амэрыка
Пляцоўка(-і)Сан-Францыска (штат Каліфорнія)
Дзейны чэмпіёнНацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч
Найбольш тытулаўНацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч (7)
Кваліфікацыя30 балаў за 30 гадзінаў
Узровень у пірамідахміжнародны
Выхад у2-е кола: па 1500 лепшых з 3-х падколаў,
1-е кола: 1000 лепшых
Выбываньне ўадсутнасьць балаў
Кубак25 фіналістаў
Фармат турніру5-колавы

«Ко́давы джэм» (анг. Соdе Jаm) — штогадовае міжнароднае спаборніцтва ў праграмаваньні, якое зь 2003 году ладзіць амэрыканскае прадпрыемства «Гугл» (штат Каліфорнія).

Складаецца з рашэньня альгарытмічных галаваломак на час. Спаборніцы і спаборнікі праходзяць 4 он-лайн-колы для ўдзелу ў сусьветным фінале на адной зь сядзібаў «Гугла». Спаборніцтва пачынаецца з уліку і падрыхтоўчага он-лайн-кола працягласьцю да 30 гадзінаў, пакуль будзе зароблены прахадны бал. Затым у 1-м коле спаборніцтва варта прайсьці да 3-х падколаў, прынамсі ў адным зь якіх патрэбна атрымаць адзін з 1500 найлепшых вынікаў. Ад кожнага з 3-х падколаў па 1500 чалавек праходзіць у 2-е он-лайн-кола, дзе змаганьне ідзе за першую 1000 месцаў. Гэтая 1000 чалавек атрымлівае па саколцы спаборніцтва і праходзіць у 3-е кола «Кодавага джэму». Адтуль 25 чалавек трапляе ў сусьветны наглядны фінал, дзе ўзнагарода пераможцы складае 15 000 даляраў ЗША[1].

Паводле Правілаў «Кодавага джэму», да ўдзелу ў спаборніцтве дапускалі асобаў у веку ад 18 гадоў. Улік спаборніц і спаборнікаў адбываўся цягам 40 дзён з 16 лютага па 27 сакавіка. «Кодавы джэм» налічваў 5 колаў спаборніцтва: падрыхтоўчае, 1-е, 2-е, 3-е і фінальнае. Усе колы, акрамя фінальнага, ладзілі он-лайн на вэб-бачыне спаборніцтва. Падрыхтоўчае кола доўжылася 30 гадзінаў да атрыманьня 30 прахадных балаў з 26 сакавіка а 16:00 да 27 сакавіка 22:00 паводле беларускага часу (UTC+3). Асобы з прахадным балам траплялі ў 1-е кола спаборніцтва, дзе маглі ўдзельнічаць у 3-х яго падколах А, Б і Ц. Другое кола доўжылася 22 дні зь 10 красавіка па 2 траўня паводле ўнівэрсальнага каадынаванага часу. Пры атрыманьні аднаго з 1500 найлепшых вынікаў у адным з 3-х падколаў 4500 спаборніц і спаборнікаў траплялі ў 2-е кола. У 2-м коле варта было рашыць некалькі задачаў цягам 2,5 гадзінаў 15 траўня зь 17:00 да 19:30 паводле беларускага часу. Асобы з 1000 найлепшых вынікаў траплялі ў 3-е кола, дзе ў той самы час 5 чэрвеня мелі рашыць некалькі задачаў. У фінальнае кола траплялі асобы, якія занялі 25 верхніх месцаў паводле атрыманых балаў. Фінал меў адбыцца 7 жніўня[2].

Спаборніцы і спаборніцы мелі падаваць крынічны код самастойнага рашэньня задачаў на вэб-бачыну «Кодавага джэму». Памер крынічанага коду абмяжоўваўся 100 кілябайтамі. У мэню варта было пазначыць скарыстаную ў рашэньні мову праграмаваньня. Кожная задача зьмяшчала пробныя наборы бачных і схаваных высноваў, пра від якіх паведамлялася ў пастаноўцы задачы. Пры схаваных высновах пры вынік рашэньня паведамлялі пасьля сканчэньня кола спаборніцтва. У кожнай задачы толькі апошняя заяўка, што праходзіць пробныя наборы бачнай высновы, атрымлівае балы за схаваную выснову. За першасную заяўку для кожнай задачы прызнавалі найбольшую суму значэньняў усіх пройдзеных пробных набораў (бал заяўкі). Пры роўнасьці ліку перавагу аддавалі найранейшай заяўцы. Балы за кола прызначалі за першасныя заяўкі па задачах. За кожную нягодную спробу па ўсіх задачах кола спаганялі па 4 хвіліны, а таксама час да апошняй першаснай заяўкі за кола пры атрыманьні балаў цягам таго кола. Занятае месца вызначалася найперш балам, пры роўнасьці якога вышэйшае месца атрымлівалі асобы з найменшым штрафным часам за нягодныя спробы. Месцы прысвойваліся пры атрыманьні балаў за кола, толькі пры наяўнасьці якіх быў магчымы пераход у наступнае кола[2].

Спаборніцы і спаборнікі 2-га кола, якія займалі верхнюю 1000 месцаў, атрымлівалі па саколцы «Кодавага джэму». Пры ўдзеле ў фінальным коле патрабаваўся прыезд прынамсі за дзень да яго пачатку. «Гугл» фінансаваў палёт фіналістаў зь іх краінаў і пражываньне ў гасьцініцы падчас фінальнага кола спаборніцтва. Таксама фіналістам пакрывалі выдаткі на ежу, візу і падарожжы да лётнішча і амбасады па візу, для чаго патрэбна было цягам 30 дзён падаць адпаведныя чэкі. Фіналісты атрымлівалі па 100 $ за 25—4 месцы. За 3-е месца ў фінале ўзнагарода складала 1000 даляраў ЗША, за 2-е — 2000 $ і за 1-е — 15 000 $[2].

У 2013 годзе ў «Кодавым джэме» ўзялі ўдзел 45 000 канкурсантаў. Пераможцам стаў беларус Іван Мяцельскі, які быў выпускніком факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ[3].

Год Месца фіналу Удзельніц (-каў) У 1-м коле 1-е месца 2-е месца 3-е месца
2020 Он-лайн 96 000 30 221[4] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг КанадыКевін Сунь Сьцяг ЗШАЭндру Хе
2019 Сьцяг ЗША ЗША; Сан-Францыска (штат Каліфорнія) 74 000 27 610[5] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг ЯпонііМакота Соэдзіма Сьцяг ЗШАЭндру Хе
2018 Сьцяг Канады Канада: Таронта (правінцыя Антарыё) 62 000 14 093[6] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг ПольшчыКаміль Дубоўскі Сьцяг ЯпонііМакота Соэдзіма
2017 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя: Дублін 64 000 18 331[7] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг РасеіКанстанцін Сямёнаў Сьцяг РасеіУладзіслаў Епіфанаў
2016 Сьцяг ЗША ЗША: Нью-Ёрк 58 520 22 154[8] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг ФіліпінаўКевін Ацьенца Сьцяг РасеіЯгор Кулікоў
2015 Сьцяг ЗША ЗША: Сіетл (штат Вашынгтон) 56 749 12 438[9] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг ЯпонііМакота Соэдзіма Сьцяг ПАРБрус Мэры
2014 Сьцяг ЗША ЗША: Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія) 49 066 20 595[10] Нацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч Сьцяг РасеіЯўген Капун Сьцяг КітаюЮчжоў Гу
2013 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія: Лёндан 45 754 17 059[11] Нацыянальны сьцяг БеларусіІван Мяцельскі Сьцяг УкраіныВасіль Білецкі Сьцяг РасеіУладзіслаў Ісенбаеў
2012 Сьцяг ЗША ЗША: Нью-Ёрк 20 613 15 692[12] Сьцяг ПольшчыЯкуб Пахоцкі Сьцяг ЗШАНіл Ву Сьцяг СлаваччыныМіхал Форышак
2011 Сьцяг Японіі Японія : Токіё 21 940 10 336[13] Сьцяг ЯпонііМакота Соэдзіма Нацыянальны сьцяг БеларусіІван Мяцельскі Сьцяг ПольшчыЯкуб Пахоцкі
2010 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя: Дублін 12 092 8308[14] Сьцяг РасеіЯгор Кулікоў Сьцяг НідэрляндаўЭрык-Ян Крыйгсман Сьцяг РасеіСяргей Капялёвіч
2009 Сьцяг ЗША ЗША: Маўнтын-Вію (Каліфорнія) 10 000 7516[15] Сьцяг КітаюЦянчэнь Лу Сьцяг КітаюЦзічао Кі Сьцяг КітаюЁічы Івата
2008 Сьцяг ЗША ЗША: Маўнтын-Вію 11 044 6774[16] Сьцяг КітаюЦянчэнь Лу Сьцяг КітаюЦзэюань Чжу Сьцяг ПАРБрус Мэры
2006 Сьцяг ЗША ЗША: Нью-Ёрк ? Сьцяг РасеіПётар Мітрычоў Сьцяг КітаюІнь Вань Сьцяг РасеіАндрэй Станкевіч
2005 Сьцяг ЗША ЗША: Маўнтын-Вію ? Сьцяг ПольшчыМарэк Цыган Сьцяг НідэрляндаўЭрык-Ян Крыйгсман Сьцяг РасеіПётар Мітрычоў
2004 Сьцяг ЗША ЗША: Маўнтын-Вію ? Сьцяг АргентыныСэржыё Санчо Сьцяг ЗШАПо Руло Сьцяг ЗШАРыд Бартан
2003 Сьцяг ЗША ЗША: Маўнтын-Вію ? Сьцяг ШвэцыіДжымі Мордэл Сьцяг КанадыКрыстафэр Хэндры Сьцяг РасеіЯўген Васільчанка

Вынікі паводле краіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіна 1-е месца 2-е месца 3-е месца
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 8 1 0
Сьцяг Кітаю Кітай 2 3 1
Сьцяг Расеі Расея 2 2 7
Сьцяг Польшчы Польшча 2 1 1
Сьцяг Японіі Японія 1 2 2
Сьцяг Аргентыны Аргентына 1 0 0
Сьцяг Швэцыі Швэцыя 1 0 0
Сьцяг ЗША ЗША 0 2 3
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 0 2 0
Сьцяг Канады Канада 0 2 0
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны 0 1 0
Сьцяг Украіны Украіна 0 1 0
Сьцяг ПАР Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 0 0 2
Сьцяг Славаччыны Славаччына 0 0 1
  1. ^ Пра «Кодавы джэм» (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2021 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ а б в Правілы «Кодавага джэму» (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2021 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ Яраслаў Лыскавец. «Загугліць» уласныя пэрспэктывы // Чырвоная зьмена. — 24 сьнежня 2013. — № 26 (15735). — С. 3.
  4. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2020 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2020 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2019 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2019 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  6. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2018 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2017 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  8. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2016 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2017 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  9. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2015 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2016 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  10. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2014 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2015 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  11. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2013 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2014 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  12. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2012 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2013 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  13. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2011 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  14. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2010 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  15. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2009 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  16. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2008 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]