Перайсьці да зьместу

Сан-Дыега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Дыега
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Першыя згадкі 1602
Дата заснаваньня 16 ліпеня 1769
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of San Diego[d] Тод Глорыя[d][1]
Заканадаўчы орган San Diego City Council[d]
Геаграфія
Плошча 964,497 км²
Вышыня НУМ 130 м
Часавы пас
Каардынаты 32°42′54″ пн. ш. 117°09′45″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы San Diegan
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 619 і 858
Паштовы індэкс 92101, 92102, 92103, 92104, 92105, 92106, 92107, 92108, 92109, 92110, 92111, 92112, 92113, 92114, 92115, 92116, 92117, 92119, 92120, 92121, 92122, 92123, 92124, 92126, 92127, 92128, 92129, 92130, 92131, 92132, 92134, 92135, 92136, 92137, 92138, 92139, 92140, 92142, 92145, 92147, 92149, 92150, 92152, 92153, 92154, 92155, 92158, 92159, 92160, 92161, 92163, 92165, 92166, 92167, 92168, 92169, 92170, 92171, 92172, 92174, 92175, 92176, 92177, 92179, 92182, 92186, 92187, 92191, 92192, 92193, 92195, 92196, 92197, 92198 і 92199
Узнагароды
Сайт sandiego.gov (анг.)
Сан-Дыега на мапе ЗША ±
Сан-Дыега
Сан-Дыега
Сан-Дыега
Сан-Дыега
Сан-Дыега
Сан-Дыега

Сан-Дые́га (па-ангельску: San Diego, мянушка: «Самы выдатны горад Амэрыкі») — горад на паўднёвым захадзе ЗША, адміністрацыйны цэнтар акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія. Гэта горад на ціхаакіянскім узьбярэжжы Паўднёвай Каліфорніі, сумежны зь мяжой паміж Мэксыкай і ЗША. Паводле колькасьці насельніцтва ён займае восьмае месца сярод гарадоў ЗША і другое ў Каліфорніі, маючы больш за 1,4 мільёнаў жыхароў. Аглямэрацыя Сан-Дыега з больш чым 3,3 мільёнаў жыхароў ёсьць 18-й паводле колькасьці насельніцтва ў краіне. Места вядомае сваім мяккім міжземнаморскім кліматам, шырокімі пляжамі і паркамі, даўнімі сувязямі з вайскова-марскімі сіламі ЗША, а таксама тым, што ў апошні час ператварыўся ў цэнтар разьвіцьця сувязі, электронікі, аховы здароўя і біятэхналёгіяў.

Выява з будынкам місіі Сан-Дыега блізу 1820 году.

У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумэяй. Першым эўрапейцам, які наведаў гэты рэгіён, быў дасьледнік Хуан Радрыгес Кабрыльлё. Адплыўшы на сваім флягмане Сан-Сальвадоры з Навідаду з Новай Гішпаніі, Кабрыльлё абвесьціў бухту ўладаньнем Гішпанскай імпэрыі ў 1542 годзе і назваў гэтае месца Сан-Мігелем[4]. У лістападзе 1602 году Сэбастыян Віскаіна правёў выведку гавані, а таксама тэрыторыяў, якія цяпер называюцца бухтай Місіён і паўвостравам Пунта-Лома, і даў гэтай мясьцовасьці імя ў гонар каталіцкага сьвятога Дыдака, які таксама вядомы пад імём Сьвятога Дыега Алькаляйскага[5].

Сталае эўрапейскае засяленьне Каліфорніі і, у прыватнасьці, Сан-Дыега пачалося ў 1769 годзе з прыбыцьцём чатырох атрадаў гішпанцаў з Новай Гішпаніі і паўвострава Ніжняя Каліфорнія. Дзьве групы дасягнулі бухты Сан-Дыега, а ў складзе місіі былі такія вядомыя асобы, як то інжынэр і картограф Мігель Кастансо і жаўнер і будучы губэрнатар Пэдра Фахэс. Першую сухаземную экспэдыцыю ў Сан-Дыега з поўдня ачоліў жаўнер Фэрнанда Рывэра. У ейны склад уваходзіў місіянэр-францысканец, дасьледнік і летапісец Хуан Крэсьпі. Усьлед рушыў другі атрад пад кіраўніцтвам прызначанага губэрнатара Гаспара дэ Парталя, разам зь якім быў кіраўнік місіі Хуніпэра Сэра[6]. У траўні 1769 году Парталя заснаваў паселішча Сан-Дыега на ўзгорку ля аднайменнай ракі[7], у выніку чаго менавіта на гэтым месцы паўстала першае эўрапейскае паселішча на тэрыторыі сучаснага штату Каліфорнія. У ліпені таго ж году манахі-францішкане на чале з Сэрам заснавалі місію Сан-Дыега-дэ-Алькаля[8][9]. Да 1797 году місія магла пахваліцца найбольшай колькасьцю карэнных жыхароў у Верхняй Каліфорніі[10].

Выява бітвы ля Сан-Паскуаля, якая адбылася ў 1846 годзе ў ваколіцах места.

У 1821 годзе Мэксыка здабыла незалежнасьць ад Гішпаніі, і Сан-Дыега стаў часткай мэксыканскай правінцыі Альта-Каліфорнія. У 1834 годзе мэксыканскі ўрад сэкулярызаваў місію, і большая частка зямель паселішча была перададзеная былым жаўнерам. 432 жыхары гораду падалі пэтыцыю губэрнатару з просьбай надаць ім статус места. Тым ня менш, Сан-Дыега прыходзіў у заняпад, а колькасьць насельніцтва памяншадася. У 1846 годзе ЗША пачалі вайну супраць Мэксыкі і накіравалі марскую і сухаземную экспэдыцыі дзеля захопу Альта-Каліфорніі. Спачатку ім усё давалася лёгка, бо яны хутка занялі галоўныя парты, у тым ліку Сан-Дыега, аднак сілы крыху зьмяніліся. Пасьля пасьпяховага паўстаньня ў Лос-Анджэлесе амэрыканскі гарнізон у Сан-Дыега быў выгнаны без адзінага стрэлу на пачатку кастрычніка 1846 году. Мэксыканскія партызаны трымалі Сан-Дыега тры тыдні, але 24 кастрычніка 1846 году амэрыканцы вярнулі горад пад свой кантроль. Цягам наступных некалькіх месяцаў жаўнеры ЗША былі ў блякадзе ўнутры места. Тым ня менш, у выніку Амэрыканска-мэксыканскай вайны тэрыторыя Каліфорніі, улучна з Сан-Дыега, была замацаваная за ЗША паводле ўмоваў мірнага пагадненьня 1848 году.

Парк Бальбоа.

Штат Каліфорнія быў далучаны ў склад ЗША ў 1850 годзе. У тым жа годзе Сан-Дыега быў прызначаны адміністрацыйным цэнтрам новаўтворанай акругі Сан-Дыега, атрымаўшы статус гораду. Тым ня менш Сан-Дыега заставаўся адносна глухім кутом краіны ажно да адкрыцьця чыгуначнага спалучэньня ў 1878 годзе. У першай палове XX стагодзьдзя Сан-Дыега двойчы ладзіў Сусьветную выставу. Абедзьве экспазыцыі былі зарганізаваныя ў парку Бальбоа, і многія будынкі, узьведзеныя ў гішпанска-барочным стылі адмыслова да гэтых выставаў, захаваліся дасюль, стаўшы галоўнымі аб’ектамі парку[11]. Шэраг экзатычных жывёлаў, якіх высунулі на публіку да экспазыцыі 1915 году, пазьней былі перавезеныя ў наваствораны заапарк Сан-Дыега[12]. У 1950-я гады ў горадзе ладзіўся фэстываль Фіеста-дэль-Пасыфіка, прысьвечаны гішпанскай і мэксыканскай спадчыне рэгіёну[13]. Паўднёвая частка паўвострава Пунта-Лома была вылучаная пад вайсковыя патрэбы яшчэ ў 1852 годзе. Цягам наступных некалькіх дзесяцігодзьдзяў армія стварыла там шэраг берагавых артылерыйскіх умацаваньняў[14]. Прысутнасьць вайскова-марскіх сілаў ЗША пачалася ў 1901 годзе, значна пашырыўшыся ў 1920-я гады[15]. Горад таксама быў адным зь першых цэнтраў авіяцыі ЗША яшчэ з часоў Першай сусьветнай вайны[16].

Першы кансэрвавы завод Сан-Дыега быў заснаваны ў 1911 годзе, а да сярэдзіне 1930-х гадоў на заводах у гэтай галіне налічвалася больш за тысяча працаўнікоў. Праз рост выдаткаў і замежную канкурэнцыі апошнія кансэрвавыя заводы зачыніліся ў пачатку 1980-х гадоў[17]. Цэнтар места прыйшоў у заняпад у 1960-я і 1970-я гады, аднак з пачатку 1980-х стаў перажываць пэўнае адраджэньне. З заканчэньнем Халоднай вайны вайсковая прысутнасьць скарацілася, зьменшыліся і абарончыя выдаткі. З таго часу Сан-Дыега ператварыўся ў цэнтар разьвіванай біятэхналягічнай галіны, стаўшы месцам сядзібы тэлекамунікацыйнага гіганта Qualcomm.

Спадарожнікавы фатаздымак.

Сан-Дыега разьмешчаны на мяжы з Мэксыкай — з поўдня да яго прымыкае мэксыканскі горад Тыхуана, на захадзе — узьбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсходзе — адгор’і гор Сан-Ісыдра.

Горад разьмешчаны на блізу 200 глыбокіх цясьнінах і ўзгорках, утвараючы невялічкія кішэні прыроднай адкрытай прасторы, разьсеяныя ва ўсім горадзе, і надаючы яму ўзгоркавы рэльеф[18]. Традыцыйна жыхары Сан-Дыега будуюць дамы па пагорках, пакідаючы нізінныя месцы з пусткамі[19]. Такім чынам, цясьніны надаюць асобным раёнам гораду фрагмэнтаваны выгляд, ствараючы прагалы паміж блізкімі кварталамі і спрыяючы фармаваньню нізкашчыльнага асяродзьдзя, арыентаванага на аўтамабіль. Рака Сан-Дыега перасякае горад з усходу на захад праз цэнтар, падзяляючы места на паўночную і паўднёвую часткі. Некалькі вадасховішчаў і рэгіянальны парк Місіён-Трэйлз таксама разьмяшчаюцца паміж забудаванымі раёнамі гораду.

Сэрфэры ў раёне Пасыфік-Біч.

Паводле клімататычнай клясыфікацыі Кёпэна, раён Сан-Дыега ў розных крыніцах стасуюць альбо да гарачага паўпустэльнага клімату[20], альбо да міжземнаморскага клімату з гарачым летам[21][22]. Клімат Сан-Дыега характарызуецца цёплым сухім летам і мяккай зімою, а большая частка гадавых ападкаў разьмеркавана паміж сьнежнем і сакавіком. Горад вызначаецца мяккім кліматам цягам усяго году[23], у сярэднім з 201 днём, калі тэмпэратура перавышае 21 °C, і нізкай колькасьцю ападкаў, то бок у 230—330 мм у год.

Клімат у Сан-Дыега, як і ў большай частцы Паўднёвай Каліфорніі, нярэдка істотна вагаецца на кароткіх адлегласьцях, утвараючы мікракліматы. У Сан-Дыега гэта абумоўлена перадусім рэльефам места, бо тут маецца бухта, мноства пагоркаў, гораў і цясьнінаў. Часта, асабліва ў час «шэрага траўня/хмарнага чэрвеня», шчыльная воблачная «марская смуга» трымае паветра халодным і вільготным на адлегласьці некалькіх міляў ад узьбярэжжа, тады як прыблізна за 8–16 км углыб краіны ўжо сьвеціць яркае бязхмарнае сонца[24]. Часам чэрвеньская хмарнасьць зацягваецца да ліпеня, засьцілаючы хмарамі большую частку Сан-Дыега на ўвесь дзень[25][26]. Нават у адсутнасьць чэрвеньскай хмарнасьці ўнутраныя раёны маюць значна больш рэзкія тэмпэратурныя ваганьні ў параўнаньні з прыбярэжнымі, дзе акіян лагодзіць надвор’е. Гэтак, напрыклад, у цэнтры Сан-Дыега сярэдні студзеньскі мінімум складае 10 °C, а сярэдні жнівеньскі максімум сягае 26 °C. У горадзе Эль-Кахон, які месьціцца ўсяго за 19 км углыб краіны ад цэнтру Сан-Дыега, сярэдні студзеньскі мінімум складае 6 °C, а сярэдні жнівеньскі максімум роўны 31 °C.

Паводле зьвестак навукоўцаў Акіянаграфічнага інстытуту Скрыпса, сярэдняя тэмпэратура паверхні вады ля прычалу Скрыпса ў Каліфарнійскай плыні павысілася амаль на 1,7 °C з 1950 году[27]. Акрамя таго, сярэдні мінімум цяпер перавышае 4 °C, што стасуе Сан-Дыега да зоны ўстойлівасьці 11, а апошнія маразы тут доўга не назіраліся. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў уздоўж узьбярэжжа складае 271 мм, а мэдыянны паказьнік роўны 240 мм[28]. Дажджы пераважна падаюць у час ад сьнежня да сакавіка, пры гэтым люты ёсьць адзіным месяцам, у якім у сярэднім выпадае 51 мм і больш. Месяцы з траўня па верасень, як правіла, амаль цалкам бездажджовыя. Не зважаючы на малую колькасьць дажджлівых дзён у сэзон ападкаў, у некаторыя дні дажджы бываюць вельмі моцнымі. Колькасьць ападкаў звычайна большая на ўзвышаных вучастках Сан-Дыега, а ў некаторых высакагорных раёнах штогод выпадае 280—380 мм ападкаў. Найбольш вільготным месяцам за ўсю гісторыю назіраньняў быў сьнежань 1921 году, калі ападкаў было на 234 мм.

У Сан-Дыега дзейнічае сыстэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сыстэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сыстэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сыстэмай ЗША, адкрытай пасьля доўгага пэрыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).

Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.

Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ https://www.sandiego.gov/mayor
  2. ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1
  3. ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. ↑ San Diego Historical Society. Sandiegohistory.org. Архіўная копія ад 05.2009 г.
  5. ↑ Mills, James San Diego...Where California Began // Journal of San Diego History. — 10.1967. — Т. 13.
  6. ↑ Pourade, Richard F. (1960). «The History of San Diego: The Explorers». Union-Tribune Publishing Company, San Diego.
  7. ↑ Mogilner, Geoffrey Cosoy: Birthplace of New California. San Diego History Center — San Diego, CA — Our City, Our Story.
  8. ↑ Ide, Arthur Frederick San Diego: The Saint and the City // Journal of San Diego History. — 1976. — Т. 22. — № 4.
  9. ↑ San Diego Historical Society:Timeline of San Diego history. Sandiegohistory.org. Архіўная копія ад 12.2015 г.
  10. ↑ Keyfacts. missionscalifornia.com. Архіўная копія ад 06.2010 г.
  11. ↑ Balboa Park future is full of repair jobs. The San Diego Union-Tribune (03.2015). Архіўная копія ад 03.2015 г.
  12. ↑ The San Diego Zoological Garden: A Foundation to Build on // Journal of San Diego History. — Т. 24. — № 3, Summer 1978.
  13. ↑ CHAPTER 5: A Fiesta – Re-living the Days of the Dons — San Diego History Center Архіўная копія ад 03.2016 г.
  14. ↑ Historic California Posts: Fort Rosecrans. California State Military Museum. Архіўная копія ад 07.2007 г.
  15. ↑ University of San Diego: Military Bases in San Diego Архіўная копія ад 04.2007 г.
  16. ↑ When the Lone Eagle returned to San Diego // Journal of San Diego History. — Т. 40. — № s. 1 and 2, Winter 1992.
  17. ↑ Crawford, Richard. San Diego once was 'Tuna Capital of World' // San Diego Union Tribune, 06.2009 г.
  18. ↑ Canyon Enhancement Planning Guide. San Diego Canyonlands. Архіўная копія ад 06.2013 г.
  19. ↑ Schad, Jerry Afoot and Afield in San Diego. — Wilderness Press, Berkeley, Calif.. — ISBN 9780899975153
  20. ↑ Atlas of the Biodiversity of California Архіўная копія ад 03.2010 г.
  21. ↑ Pugnaire, Francisco; Valladares, Fernando, eds. (2007). «Functional Plant Ecology». 2d ed.
  22. ↑ Allaby, Michael; Bramwell, Martyn; Stokes, Jamie, eds. (2006). «Weather and Climate: An Illustrated Guide to Science». — С. 182.
  23. ↑ First Measurements and Modeling of ∆17O in atmospheric nitrate. Greg et al. Архіўная копія ад 07.2013 г.
  24. ↑ National Oceanic and Atmospheric Agency: San Diego climate by month. Wrh.noaa.gov.
  25. ↑ UCSD. Meteora.ucsd.edu (05.2010). Архіўная копія ад 06.2010 г.
  26. ↑ Monthly Averages for San Diego, CA. The Weather Channel. Архіўная копія ад 05.2009 г.
  27. ↑ Monthly Averages for El Cajon, CA. The Weather Channel. Архіўная копія ад 06.2011 г.
  28. ↑ Lee, Mike. Is global warming changing California Current? // U-T (San Diego Union Tribune), 06.2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]