Google Videos
Google Videos | |
![]() | |
URL | video.google.com |
---|---|
Тып | відэагостынг |
Рэгістрацыя | непатрэбная |
Аўтар | |
Пачатак працы | 25 студзеня 2005 году |
Google Videos — бескаштоўны відэагостынг і пошукавы рухавік ад Google, распачаўшы працу 25 студзеня 2005 году.[1] Відэакліпы з Google Videos можна дадаць на старонку пры дапамозе адмысловага HTML-коду (як і на YouTube). Гэтак шмат сайтаў могуць вырашыць праблему з бракам месца і сеціўных каналаў для сваіх відэафайлаў.
9 кастрычніка 2006 году Google набыў YouTube, а 13 чэрвеня 2007-га было абвешчана пра інтэграцыю пошукавых вынікаў зь YouTube на Google Videos. Таксама стаў даступным пошук відэа па іншых гостынгах.[2] Прагляд вынікаў пошуку выглядае падобна Google Images: угары зьяўляецца палічка са спасылкамі, а ніжэй — старонка, на якой знаходзіцца відэафайл.
У 2009 годзе Google скасаваў магчымасьць загружаць у сэрвіс відэа, прапанаваўшы карыстальнікам перайсьці да YouTube.[3]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Google Video Search Live Google Blogoscoped (анг.)
- ^ Google Frames a Video Search Engine Google Operating System (анг.)
- ^ Turning Down Uploads at Google Video Official Google Video Blog (анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |