SSL

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

SSL (па-ангельску: Secure Sockets Layer — узровень абароненых сакетаў) — крыптаграфічны пратакол, які забясьпечвае ўсталяваньне бясьпечнага злучэньня паміж кліентам і сэрвэрам. SSL першапачаткова быў распрацаваны кампаніяй Netscape Communications. Пасьля на падставе пратаколу SSL 3.0 быў распрацаваны й прыняты стандарт RFC, які атрымаў імя TLS.

Пратакол забясьпечвае канфідэнцыяльнасьць абмену зьвестак паміж кліентам і сэрвэрам, якія выкарыстоўваюць TCP/IP, прычым для шыфраваньня выкарыстоўваецца асымэтрычны альгарытм з адкрытым ключом. Пры шыфраваньні з адкрытым ключом выкарыстоўваюцца два ключы: адкрыты і закрыты; адкрыты ключ выкарыстоўваецца для шыфраваньня паведамленьня, а для расшыфроўкі выкарыстоўваецца закрыты (прыватны або сакрэтны) ключ. У такой сытуацыі можна атрымліваць абароненыя паведамленьні, апублікаваўшы адкрыты ключ, і захоўваючы ў таямніцы сакрэтны ключ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mozilla.org — уводзіны ў SSL пратакол
  • inSSL — рэсурс аб SSL
  • SSL-Info — больш інфармацыі аб SSL сертыфікатах