Picasa
| «Пікаса» | |
| | |
| Распрацоўка | «Гугл» (ЗША) |
|---|---|
| Апошняя вэрсія | [+/−] |
| АС | Microsoft Windows, Mac OS X, Linux |
| Тып | арганайзэр фатаздымкаў |
| Ліцэнзія | бясплатнае карыстаньне |
| Афіцыйная старонка | picasa.google.com |
«Пікаса» (па-ангельску: Picasa) — былая кампутарная праграма для арганізацыі і рэдагаваньня лічбавых фатаздымкаў, першапачаткова распрацаваная Idealab і набытая Google у ліпені 2004 году[1].
Назва — сумесь імя вядомага мастака Паблё Пікаса (па-ангельску: Pablo Picasso), фразы mi casa (па-беларуску: мая хата) і pic (скарачэньне ад picture — выява) — у выніку атрымліваецца «пэрсаналізаванае мастацтва»[1]. Пасьля набыцьця праекту пачалі яго бясплатны распаўсюд. Уласныя зборкі пад Windows XP, Windows Vista і Mac OS X можна спампаваць у Google Labs. Для Linux між тым, уласны код напісаны ня быў, але з, уласна, Picasa (у якасьці win-зборкі) ідзе Wine. Абнаўленьні для Windows 98 і Windows Me не падтрымліваюцца (можна скарыстацца толькі старой вэрсіяй).
Функцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Арганізацыя і рэдагаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фатаздымкі арганізуюцца, дзякуючы мажлівасьці імпарта і сачэньня за здымкамі, а таксама, дзякуючы цэтлікам, распазнаваньню твараў, альбомам і гэтак далей. Picasa не зьяўляецца паўнавартасным рэдактарам, але ўсё ж мае асноўныя функцыі: удасканаленьне колераў, выдаленьне эфекту чырвоных вачэй, асячэньне выяваў і гэтак далей. Здымкі гэтак жа можна абрабіць для перасылкі ў e-mail на форумах, ці падрыхтаваць да друку.
Ключавыя словы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кожнай праіндэксаванай тэчцы Picasa зьмяшчае файл picasa.ini, у якім захаваныя ўсе пазначэньні, распазнаныя твары ды іншая карысная мета-інфармацыя. Да JPEG-выяваў Picasa дадае таксама IPCT-цэтлікі.
Пошук
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Picasa мае пошукавую панэль, празь якую ажыцьцяўляецца пошук па фатаздымках. Праграма шукае выява паводле прызначанае карыстальнікам назвы, назвы файла, цэтлікаў, назваў тэчак ды іншае карыснае інфармацыі.[2]
Распазнаваньне твараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]15 жніўня Google абвясьціла пра набыцьцё кампаніі Neven Vision, чыя тэхналёгія дазваляла шукаць па пэўных аб’ектах у здымках: людзёх, будынках і гэтак далей. Гэтую тэхналёгію Google выкарыстала ў якасьці тэхнічнае частцы для функцыі распаўнаваньня твараў на Picasa Web Albums, якая была ўведзена ў працу 2 верасьня 2008 году.[3]
Picasa Web Albums
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Picasa Web Albums | |
| Тып | фатагостынг |
|---|---|
| Даступныя мовы | некалькі моваў[d] |
| Уладальнік | Google Inc. |
| Пачатак працы | 15 кастрычніка 2002 |
| Мова праграмаваньня | C++ |
| Ліцэнзія | бескаштоўнае апраграмаваньне[d] |
| picasaweb.google.com | |
Picasa Web Albums — фотагостынг ад Google, па функцыянальнасьці падобны да Flickr ды іншых фатагостынгаў. Google дазваляе бескаштоўнае выкарыстаньне 1 ГБ дыскавае прасторы. Здымкі з Picasa націсканьнем некалькіх гузікаў лёгка запампоўваюцца ў Web Albums з захаваньнем усіх цэтлікаў, геаграфічнае інфармацыі і гэтак далей.
Інфармацыя пра Picasa Web Albums зьявілася ў сеціўных СМІ 6 чэрвеня 2006 году.[4] На пачатку працы кожнаму карыстальніку прапанавалася 250 МБ дыскавае прасторы. З 7 сакавіка 2007 году ўжо прапанаваўся 1 гігабайт. Акрамя гэтага, кожны карыстальнік мае магчымасьць набыць дадатковую прастору, на якой разьмесьцяцца таксама іншыя сэрвісы, напрыклад, Gmail. Усяго можна набыць ад 20 ГБ да 16 ТБ.[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Google Picasa profile // Obsessable (анг.)
- ↑ Search and Locate: Search by keyword, filter, or color (анг.)
- ↑ Introducing Picasa 3.0 (and big changes for Picasa Web Albums) // Official Google Blog (анг.)
- ↑ Google Picasa Web Albums Coming? // Blogoscoped.com (анг.)
- ↑ Picasa Help Center — Purchasing Storage: How it works // Google (анг.)