Перайсьці да зьместу

Google Chrome OS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Chrome OS
Выява лягатыпу
Распрацоўнік
Google Inc.
Выпускі
Сямейства АС Unix-like
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Мовы праграмаваньня C++, Java
Пакетны мэнэджар dpkg / APT[1][2]
Плятформы x86, ARM
Тып ядра Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія BSD license
Бягучы стан
Beta

Chrome OS — апэрацыйная сыстэма з адчыненым крынічным кодам, распрацаваная Google для працы з вэб-прыладамі[3]. Пра сыстэму было абвешчана 7 ліпеня 2009 году і заяўлена пра выхад сыстэмы на нэтбуках у другой палове 2010 году.[4] У падмурак апэрацыйнае сыстэмы закладзенае ядро Linux. Інтэрфэйс — мінімалістычны, успадкаваны ад браўзэра Chrome. Праз мажлівасьць працы толькі з вэб-прыладамі, прадукт арыентаваны на людзей, якія больш за ўсё карыстаюцца Сецівам.

Пазыцыяваньне Chrome OS на рынку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай асаблівасьцю будзе дамінаваньне вэб-дастасункаў над звычайнымі функцыямі апэрацыйнае сыстэмы. Галоўная роля тут адводзіцца браўзэру. Стратэгія стварэньня новага прадукту мае на ўвазе архітэктуру, якая будзе непатрабавальнай да апаратных рэсурсаў кампутара, які будзе выкарыстоўвацца для выхаду ў Сеціва. Тэндэнцыя наданьня большай увагі рэсурсам Сеціва праглядаецца і ў іншых прадуктах Google і адпавядае ідэалёгіі «Cloud computing». Google паведамляе, што асноўнымі асаблівасьцямі новае апэрацыйнае сыстэмы з пункту гледжаньня шараговых карыстальнікаў будуць:

  • хуткасьць: запампоўкі, выхаду ў Сеціва, атрыманьня электронных лістоў і г. д.;
  • моцная інтэграцыя з інтэрнэт-сэрвісамі;
  • надзейнасьць працы;
  • бясьпека ў аўтаматычным рэжыме;
  • лёгкасьць у карыстаньні.

Chrome OS задумана як практычная рэалізацыя канцэпцыяў SaaS і DaaS, якая зьяўляецца даступнай для шырокага кола карыстальнікаў. Гэта здымае з карыстальніка неабходнасьць выкананьня функцыяў сыстэмнага адміністратара, такіх як атрыманьне новых дыстрыбутываў, усталяваньня і абнаўленьня дастасункаў. Страта ноўтбука (нэтбука) стане меней крытычнай, бо атрымаць доступ да зьвестак можна будзе зь любога іншага кампутара з Chrome OS праз лагін і пароль ад акаўнту Google. Аднак, пры крадзежы паролю, злодзеі змогуць невідочна для карыстальніка атрымаць доступ да ягоных зьвестак. Chrome OS ня будзе пасаваць для карыстальнікаў дастасункаў, якія патрабуюць вялікую колькасьць рэсурсаў. Таксама не плянуецца падтрымка распаўсюджаных сёньня дастасаваньняў на звычайных жорсткіх дысках (не SSD). Шмат якія карыстальніцкія асаблівасьці будучай апэрацыйнай сыстэмы дэманструе яе прататып — ОС Chromium.

Дызайн новай АС будзе вытрыманы ў мінімалістычным стылі, у духу браўзэра Google Chrome.

Апаратная падтрымка і распрацоўка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google Chrome OS пазыцыянуецца як апэрацыйная сыстэма для розных дастасаваньняў — ад маленькіх нэтбукаў да поўнапамерных настольных сыстэм і падтрымлівае x86- и ARM-архітэктуры працэсараў.

У цяперашні час каманда Google Chrome OS працуе са шматлікімі тэхналягічнымі кампаніямі з мэтай праектаваньня і распрацоўкі дастасаваньня, якое дало б высокую якасьць працы карыстальнікаў. Сярод іх такія кампаніі, як Acer, Adobe, ASUS, Freescale Semiconductor, Hewlett-Packard, Lenovo, Qualcomm, Texas Instruments, Toshiba, NVIDIA. Таксама ў распрацоўцы прымае ўдзел кампанія Intel, супрацоўніцтва зь якой пачалося «за некаторы час» да афіцыйнага анонса. Dell таксама разглядае магчымасьць тэставаньня Chrome OS.

  1. ^ Adding a New Package (The Chromium Projects) // Chromium.org  (анг.)
  2. ^ Package Management (The Chromium Projects) // Sites.google.com  (анг.)
  3. ^ Mediati, Nick (2009-07-07) Google Announces Chrome OS // PC World  (анг.)
  4. ^ Ahmed, Murad (2009-07-08), Google takes on Microsoft with Chrome operating system // Times Online  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google Chrome OSсховішча мультымэдыйных матэрыялаў